5 траўня 2024, Нядзеля, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакол свету за 79 дзён: Новы рэкорд брытанскага веласіпедыста

Вакол свету за 79 дзён: Новы рэкорд брытанскага веласіпедыста
МАРК БАМОНТ
ФОТА: EPA

Марк Бамонт ехаў на веласіпедзе па 16 гадзін у дзень, а спаў - толькі па пяць гадзін.

Веласіпедыст з Шатландыі Марк Бамонт усталяваў новы сусветны рэкорд, аб'ехаўшы вакол свету на веласіпедзе за 79 дзён. Для гэтага яму даводзілася штодня праязджаць у сярэднім па 386 км, паведамляе расейская служба BBC.

34-гадовы спартовец прыбыў у Парыж на адзін дзень раней устаноўленага тэрміну, пераадолеўшы ў агульнай складанасці 30 тысяч км. Ля Трыўмфальнай аркі яго чакаў натоўп прыхільнікаў.

У 2008 годзе Бамонт ужо ставіў сусветны рэкорд: тады ён праехаў вакол свету за 194 дні. Аднак з тых часоў гэты рэкорд быў пабіты іншымі веласіпедыстамі: апошняе кругасветнае велападарожжа доўжылася 123 дні.

Каб падвысіць лічбу, Бамонт ехаў на веласіпедзе па 16 гадзін у дзень, а спаць яму даводзілася толькі па пяць гадзін у дзень.

Ён пачаў свой шлях 2 ліпеня ў Парыжы і праехаў праз Еўропу, Расею, Манголію і Кітай. Урэшце ён прайшоў усю Аўстралію, Новую Зеландыю і Паўночную Амерыку, пасля чаго выйшаў на фінішную прамую, якая пралягала праз Партугалію, Гішпанію і Францыю.

Падчас заезду Бамонт таксама ўсталяваў рэкорд для Кнігі рэкордаў Гінеса за найбольшую колькасць міль, пераадоленую на ровары на працягу месяца. За гэты перыяд ён праехаў ад Парыжа да Пэрта (Аўстралія), пераадолеўшы адлегласць 11315 км.

БАМОНТ НАТХНЯЎСЯ РАМАНАМ ЖУЛЯ ВЕРНА «ВАКОЛ СВЕТУ ЗА 80 ДЗЁН»

Велападарожнікі-рэкардсмены

- У траўні 2016 года амерыканская веласіпедыстка Аманда Кокер устанавіла сусветны рэкорд, праехаўшы за 12 месяцаў 138,5 тысячы км. У сярэднім яна праязджала прыкладна 381 км у дзень.

- У сакавіку 2015 года аўстрыец Крыстаф Штрасер устанавіў рэкорд па пераадоленні максімальнай адлегласці на працягу 24 гадзін. За дзень ён праехаў 896 км.

- У 2013 годзе брытанка Марыя Лейджэрстам стала першым чалавекам, якому ўдалося дасягнуць Паўднёвага полюса на ровары. Яе трохколавы ровар быў удасканалены для руху па Антарктыдзе.

- У 2003 годзе бельгійцы Зігфрыд Верхаяк і Люк Беле і датчанін Марцін Абсербаль здзейснілі самае высакагорнае велападарожжа, праехаўшы на вышыні 7008 м па заснежаным покрыве гары Музтаг у Кітаі.

- У 1985 году аўстраліец Ханспетер Бек здзейсніў самае доўгае падарожжа на аднаколавым ровары: ён праехаў 6237 км ад Порт-Хедленда да Мельбурна за 51 дзень 23 гадзіны і 25 хвілін.

«Гэта было, бясспрэчна, самае жорсткае выпрабаванне, праз якое калі-небудзь праходзіла маё цела і мой мозг. Фізічная і маральная вытрымка была неабходная мне кожны дзень, але мяне атачала выдатная каманда», - распавёў спартовец.

«Поспех кругасветнага падарожжа за 80 дзён паказвае, што тое, што здаецца немагчымым, на самай справе магчыма, і рассоўвае рамкі спорту, які патрабуе цягавітасці», - кажа Бамонт.

З ягоных слоў, за час падарожжа даводзілася хутка прывыкаць да розных умоў клімату і праязджаць праз зусім незнаёмыя яму тэрыторыі, такія як Расея і Манголія.

У паўночным паўшар'і падарожніку даводзілася ехаць пры мінусовых тэмпературах, а ў Паўночнай Амерыцы - дыхаць паветрам, задымленым у выніку лясных пажараў.

За час падарожжа Бамонт двойчы падаў з ровара, і пасля падзення ў Расеі яму была аказаная тэрміновая стаматалагічная дапамога. На працягу ўсяго маршруту яго суправаджала каманда падтрымкі, у якую ўваходзілі ў тым ліку механік, дыетолаг, лекар і мэнэджар.

Марк пачаў займацца веласіпедным спортам у 12-гадовым узросце. Тады ён здзейсніў сваё першае вялікае падарожжа, праехаўшы 233 кіламетры па Шатландыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках