11 траўня 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні

3
Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на найбліжэйшыя тры дні
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У чацвер на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы.

21 верасня чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні парывісты, удзень месцамі на ўсходзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7... +13°С, максімальная ўдзень +13... +19°С, на паўднёвым усходзе +20... +26°С. Атмасферны ціск будзе падаць, паведамляе сайт Гідраметцэнтра.

22 верасня ўначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі, удзень пераважна на паўднёва-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10... +17°С, максімальная ўдзень +16.. +22°С, на паўднёвым усходзе +23... +26°С.

23 верасня ўначы на паўднёва-заходняй палове, удзень у крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8.. +15°С, максімальная ўдзень +16... +23°С.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках