2 траўня 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Падчас «Захад-2017» Расея выпрабавала ядзерную зброю

12
Турчынаў: Падчас «Захад-2017» Расея выпрабавала ядзерную зброю
АЛЯКСАНДР ТУРЧЫНАЎ
ФОТА: REUTERS

На апошнім этапе манеўраў было адпрацавана нанясенне масіраванага ракетна-ядзернага ўдару.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны са спасылкай на словы сакратара РНБА Аляксандра Турчынава.

Паводле ягоных слоў, падчас апошняга дня вучэнняў для адпрацоўкі ракетна-ядзернага ўдару прыцягваліся 6 самалётаў далёкай авіяцыі Ту-95МС і Ту-22М3, якія ажыццявілі палёты над Баранцавым, Балтыйскім і Нарвэжскім морамі.

Таксама Турчынаў паведаміў аб ракетных войсках, якія ажыццявілі вучэбна-баявы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-24 «Ярс» з касмадрома «Плясецк» у Архангельскай вобласці па цэлях на палігоне «Кура» на паўвыспе Камчатка.

«Ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння «Дзмітрый Данскі» Паўночнага флота РФ ажыццявіў электронны пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты марскога базавання», - дадаў ён.

Акрамя таго, з інфармацыі сакратара РНБА, былі выкананыя ракетныя стрэлы па марскіх цэлях у акваторыі мора Лапцевых і Баранцава мора.

Такія дзеянні ўзброеных сіл РФ сведчаць, паводле ягоных слоў, пра гатоўнасць Расеі да эскалацыі напружанасці з Захадам да распальвання поўнамаштабнай вайны.

«Пасля заканчэння вучэбна-баявых задач у рамках СКШУ « Захад-2017» з 21 верасня запланавана адбыццё ў Расею асабовага складу, вайсковай тэхнікі і ўзбраення з палігонаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі», - адзначыў Турчынаў.

Паводле ягоных слоў, Украіна разам з дзяржавамі-партнёрамі будзе ўважліва адсочваць вывад расейскіх войскаў з Беларусі і вяртанне іх у пункты сталай дыслакацыі.

Як паведамлялася, раней міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч папярэджваў, што на вучэннях «Захад-2017» будзе адпрацаванае выкарыстанне ядзернай зброі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках