3 траўня 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства адказала на спрэчныя пытанні аб справе Даната Скакуна

21
Следства адказала на спрэчныя пытанні аб справе Даната Скакуна

Следчыя паабяцалі расставіць усе кропкі над «і».

Следчы камітэт раскрыў падрабязнасці гучнай крымінальнай справы аб нападзе гімназіста на настаўніцу расейскай мовы. Яшчэ пасля прысуду Менскага гарадскога суда следчыя абяцалі: яны расставяць усе кропкі над «i» і раскажуць, чаму вучань менскай гімназіі №74 быў прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

7 красавіка Менскі гарадскі суд вынес прысуд 16-гадоваму Данату Скакуну. А неўзабаве ў сацыяльнай сетцы з'явілася старонка ў падтрымку асуджанага падлетка, людзі сталі выкладваць фота з хэштэгам «донат_невиновен». Судовы працэс быў закрытым, бакі нічога не каментавалі, аднак пасля абвяшчэння прысуду ў інтэрнэт трапілі матэрыялы крымінальнай справы. На дыскусію ў інтэрнэце, дык вінаваты ці не вучань гімназіі ў замаху на забойства настаўніцы расейскай мовы і літаратуры, звярнуў увагу старшыня Следчага камітэта і паабяцаў «расставіць усе кропкі над i».

19 верасня пасля апеляцыі ў Вярхоўным судзе прысуд увайшоў у законнае дзеянне і Следчы камітэт запрасіў на прэс-канферэнцыю журналістаў. На пытанні адказалі Яўген Архірэеў, намеснік начальніка ўправы Следчага камітэта Менску, Андрэй Рыман, начальнік аддзела стацыянарных судова-псіхіятрычных экспэртыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, Алег Куль, намеснік начальніка ўправы медыка-крыміналістычных экспэртыз ДКСЭ, Сяргей Кабаковіч, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

Як распавёў Архірэеў, справу расследаваў найлепшы аддзел:

— Адпрацоўваліся розныя версіі, але з улікам паказанняў пацярпелай і сведак, асноўнай версіяй стала дачыненне Даната. Менавіта ягонае прозвішча называла пацярпелая.

Партал tut.by сабраў пытанні паводле справы гімназіста, якія часцей за ўсё абмяркоўваліся пасля апублікавання матэрыялаў справы.

Ці была кроў на адзенні і рэчах Даната?

У высновах медыка-крыміналістычнай экспэртызы, якая таксама выкладзеная ў інтэрнэт, гаворыцца, што на пінжаку, кашулі і штанах гімназіста выяўленыя «сляды чырвона-карычневага рэчыва ў выглядзе пырскаў, плямін». У судова-генетычнай экспэртызе пазначана «сляды крыві маглі адбіцца ад настаўніцы». На адзенні пацярпелай настаўніцы слядоў крыві Даната не знайшлі.

У апеляцыйнай скарзе бацька гімназіста адзначаў, сына затрымліваў супрацоўнік міліцыі. Ён вадзіў падлетка па гімназіі, дастаўляў на агляд і экспэртызу. А да гэтага нібыта гэты ж супрацоўнік міліцыі надаваў першую дапамогу настаўніцы, дапамагаў пагрузіць яе на насілкі, дакранаўся да яе адзення.

«Немагчыма выключыць факт дотыку рук Даната і супрацоўніка міліцыі», — гаворыцца ў скарзе.

Звесткі з прэс-канферэнцыі:

Пырскі крыві настаўніцы былі выяўленыя на адзенні Даната. Прадстаўнік СК таксама адзначыў, што ўсе ягоныя рэчы былі герметычна спакаваныя, яго аглядаў той супрацоўнік, які не дапамагаў пацярпелай настаўніцы.

Таксама прадстаўнікі СК распавялі, што адбывалася пасля нападу на настаўніцу.

— Ён (Данат) настойліва, не менш за 7 разоў, прасіў аднакласніка выйсці на вуліцу прагуляцца. Такім чынам ён спрабаваў пакінуць месца здарэння і схаваць сваю рану (на руцэ), дакрануўся да агароджы (школьнай агароджы— Заўв. TUT.BY) і імітаваў, што параніўся.

Нож, прыладу злачынства, так і не знайшлі?

Пра тое, што нож не знайшлі, распавяла мама Даната яшчэ ў лютым 2017 года. На наступны дзень пасля трагедыі быў знойдзены кавалак ляза ад сталовага нажа, яго адправілі на экспэртызу, але экспэрты не выявілі на ім ні слядоў крыві, ні адбіткаў пальцаў.

Звесткі з прэс-канферэнцыі:

Знойдзены нож быў даследаванны, ён не мае дачынення да справы. Той нож, якім быў учынены напад, не знайшлі. На пытанне, ці былі такія справы, якія адпраўляліся ў суд без прылады злачынства, прадстаўнікі СК адказалі сцвярджальна.

Чаму прыход з прызнаннем віны суд прызнаў незаконным?

Пасля затрымання Данату прапанавалі прайсці дэтэктар хлусні, падлетак пагадзіўся і, са слоў сваякоў хлопчыка, паліграф паказаў: гімназіст не датычны да злачынства. А ўжо ўночы школьнік напісаў чыстасардэчнае прызнанне, родныя ўпэўненыя, што следчы прадыктаваў яму тэкст. У Менскім гарадскім судзе 4 дні разглядалі гэтае прызнанне, на допыт быў выкліканы следчы, у выніку суд прыйшоў да высновы, што чыстасардэчнае прызнанне было атрыманае незаконна. З 15-гадовым на той момант гімназістам следчы размаўляў уночы ў адсутнасці законнага прадстаўніка, адваката і псіхолага.

Звесткі з прэс-канферэнцыі:

Дакумент быў напісаны Данатам 24 траўня, напісаў ён яго добраахвотна, без прымусу, і гэта пазней пацвердзіў на відэакамеру. Ён сказаў, што тэкст яму ніхто не дыктаваў. Пры гэтым прыход не ўключаўся ў спіс довадаў.

Сведчанні дэтэктара спікеры пракаментавалі так: па іх вызначыць, ці датычны падлетак да злачынства, у сувязі з асаблівасцямі Даната, не ўяўлялася магчымым.

Чаму не было следчага эксперыменту?

Бацькі падлетка заяўлялі хадайніцтва аб яго правядзенні, следчы адхіліў. Паводле версіі родных, час злачынства не супадае з паказаннямі настаўніцы французскай мовы і аднакласніка Даната. У прысудзе Менскага гарадскога суда ўказана: злачынства было ўчыненае з 8.13 да 8.30. З паказанняў настаўніцы малодшых класаў: яна выйшла са свайго кабінета а 8.15 і пайшла да настаўніцы расейскай мовы і літаратуры. Яны размаўлялі 3-4 хвіліны, а 8.18 Даната ў калідоры бачыць настаўнік французскай мовы і кажа, што на другім паверсе сядзіць ягоны сябар. А 8.20 хлопчыкі сустракаюцца, а 8.24 пацярпелая настаўніца тэлефануе дачцэ.

Звесткі з прэс-канферэнцыі:

Следчы эксперымент не праводзіўся, бо Данат не даваў паказанні. Паказанні давала толькі настаўніца. Сумневаў у праўдзівасці і шчырасці настаўніцы, якая паведаміла, хто на яе напаў, у следчых не было. Яе кроў была на стале, часопісе і сценах.

— З відэакамер відаць, што Данат прыйшоў у гімназію а 8.12, выйшаў з гімназіі а 8.30, — распавёў Архірэяў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках