20 траўня 2024, панядзелак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца Даната Скакуна: Я не тая пачвара, пра якую ўсе кажуць

60
Настаўніца Даната Скакуна: Я не тая пачвара, пра якую ўсе кажуць

Валянціна Губарэвіч спадзяецца, што Вярхоўны суд расставіць кропкі над «і».

За апошнія месяцы ў інтэрнэце разгарнулася кампанія ў абарону школьніка Даната Скакуна, якога суд асудзіў да 8 гадоў за напад на настаўніцу, піша сайт belaruspartisan.org.

Бацькі хлопца катэгарычна не згодныя з прысудам – яны спадзяюцца на Вярхоўны суд. Данат Скакун падаў скаргу на прысуд, але дата яе разгляду яшчэ не прызначаная.

У «Фэйсбуку» з'явілася старонка падтрымкі Даната Скакуна, на якой абмяркоўваюцца самыя спрэчныя моманты справы, што з нейкіх прычынаў засталіся па-за ўвагай следчых.

«Я размаўляў з кіраўніком Следчага камітэта, прыводзіў яму прыклады відавочных нестыковак у гэтай справе, – распавядае Мікалай Аўтуховіч, які выявіў шмат сапраўды дзіўных момантаў у крымінальнай справе. – Я запомніў ягоны непахісны погляд і зразумеў, што хлопца можа выратаваць толькі цуд...»

Прадстаўнікі Следчага камітэта кажуць, што зробяць заяву ў справе Даната Скакуна пасля таго, як скажа сваё слова Вярхоўны суд.

А што думае пра ўсё гэта пацярпелая настаўніца? Ці чытае яна матэрыялы, якія з'яўляюцца ў інтэрнэце?

– Не, я не чытаю ніякіх матэрыялаў на гэтую тэму, – кажа Валянціна Губарэвіч. – Я проста жыву. Мне трэба аднавіцца. Я вельмі стамілася за тыя два месяцы, як ішоў суд. Ну, і пакуль Вярхоўны суд не адбыўся, я думаю, увогуле не мае сэнсу на гэтую тэму размаўляць. Як рэагаваць на ўсе публікацыі, якія з'яўляюцца ў інтэрнэце на гэтую тэму? Ды ніяк. Я думаю, нешта можна будзе сказаць пасля Вярхоўнага суда. А цяпер... Я разумею бацькоў, якія хочуць выратаваць свайго адзінага сына. І разумею, што трэба дараваць гэтым людзям. Я не тая пачвара, пра якую ўсе кажуць...

Спадзяюся, суд расставіць кропкі над «і».

Нагадаем, у красавіку 15-гадовы гімназіст Данат Скакун быў прызнаны вінаватым адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса – ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 «Замах на забойства» і асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Данат не прызнаў сваю віну і цяпер спадзяецца толькі на Вярхоўны суд, пра што паведаміла журналістам мама Даната Аліна Зянковіч. Паводле ейных словаў, у справе шмат нестыковак, якія праігнараваў суд першай інстанцыі, у тым ліку той факт, што на нажы, прызнаным прыладай забойства (у чым, дарэчы, у Аліны Зяньковіч ёсць вялікія сумневы), няма адбіткаў пальцаў Даната.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках