3 траўня 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі брамнік дэбютаваў за «Каламбус»

1
Гомельскі брамнік дэбютаваў за «Каламбус»
ІВАН КУЛЬБАКОЎ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Іван Кульбакоў абараняў брамы «Каламбуса» ў матчы з «Сэнт-Луіс Блюз».

Сёння ўначы «Каламбус Блю Джэкетс» праводзіў выставачную сустрэчу з «Сэнт-Луіс Блюз». Для нас гэтая гульня была характэрная тым, што ў аснову «сінекуртачнікаў» патрапіў беларускі галкіпер - Іван Кульбакоў, піша «Трибуна».

Пачынаў сустрэчу экс-брамнік маладзёжнай каманды бэкапам, аднак на лёдзе ён усё ж з'явіўся - у трэцім перыядзе Іван змяніў 31-гадовага канадца Брэда Тысена, які прапусціў дзве шайбы. Да таго моманту лік у матчы быў 2:2.

У трэцім перыядзе Кульбакоў не прапусціў ні разу, а некалькі разоў нават выратаваў каманду.

Але ў овертайме «блюзмены» ўсё ж такі вырвалі перамогу. Галоўная зорка «Сэнт-Луіса» расеец Уладзімір Тарасенка прашыў беларускага брамніка ў большасці.

Усяго Кульбакоў узяў 8 разоў пасля 9 кідкоў спаборніка. Працягваем сачыць за нашым чалавекам у «Блю Джэкетс».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках