3 траўня 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеў з Менска прыляцела расейка з наркотыкамі і без дакументаў

11
У Кіеў з Менска прыляцела расейка з наркотыкамі і без дакументаў
ФОТА: ДЕРЖАВНА ПРИКОРДОННА СЛУЖБА УКРАЇНИ / FACEBOOK

Затрыманая грамадзянка РФ мела прыкметы наркатычнага ап'янення.

Памежнікі Асобнага кантрольна-прапускнога пункта «Кіеў» затрымалі ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль» грамадзянку Расейскай Федэрацыі, у якой у асабістых рэчах выявілі наркатычнае рэчыва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў Facebook.

Жанчына прыбыла рэйсам «Менск - Кіеў». Прайшоўшы на пашпартны кантроль, яна не змагла падаць дакументы, у сувязі з чым расейку адвялі для дадатковага кантролю. У памежнай службе адзначылі, што падчас размовы ў паводзінах жанчыны былі бачныя прыкметы наркатычнага ап'янення. А службовы сабака «спрацаваў» на торбу расейкі, у якой было знойдзена два скруткі ў фользе з рэчывам белага колеру.

Затрыманая не мела пры сабе ніякіх дакументаў, патлумачыўшы, што згубіла іх у самалёце. Пры гэтым яна назвалася грамадзянкай Расейскай Федэрацыі 1980 года. Са слоў затрыманай, яна прыбыла ва Украіну працаваць у адной з кампаній па продажы квіткоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках