3 траўня 2024, Пятніца, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Андрэй Павук правёў альтэрнатыўны сход у дзіцячым садзе

8
Блогер Андрэй Павук правёў альтэрнатыўны сход у дзіцячым садзе
АНДРЭЙ ПАВУК

Актывіст прыйшоў на сход з плакатам «Дзюры ў бюджэце дзецьмі не затыкаюць».

«Вось так павінны выглядаць сходы ў дзіцячым садзе або гісторыя пра тое, як да нас едзе рэвізор...

Чаму толькі калі нашым дзяржаўным установам пагражае «праверка» ў нас з'яўляюцца прадукты ў крамах і доўгі спіс рэчаў, які неабходны ў дзіцячым садзе, а раней гэтыя рэчы былі не патрэбныя? Чаму ў бацькоў такая істэрычная рэакцыя на простыя і лагічныя пытанні: хто складаў гэтыя спісы і чаму ў бюджэце пастаянна не стае грошай на дзяцей? Чаму ў вас няма нават жадання разабрацца ці сапраўды ўсё так, як нам падаюць? Я думаю, што адукацыя, як сфера, якую пастаянна недафінансуюць выбрана нездарма!

Дзяржава спекулюе нашымі пачуццямі! Яны разумеюць, што дзеля дзяцей людзі аддадуць апошняе, а калі не, то прысаромяць! А сорамна павінна быць за яе не нам з вамі, а тым, хто ставіць у няёмкае становішча выхавальнікаў і ў вымушанае становішча бацькоў», - напісаў Андрэй Павук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках