30 красавiка 2024, aўторак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарунак да зімы: У Магілёўскай вобласці падымаюць кошт дроў і брыкету

2
Падарунак да зімы: У Магілёўскай вобласці падымаюць кошт дроў і брыкету

Дзяржава пастанавіла зарабіць яшчэ трохі на сваіх грамадзянах.

Падвышэнне фіксаваных раздробных коштаў дроў і брыкету для насельніцтва чакаецца ў кастрычніку ў Магілёўскай вобласці. У сярэднім кошт вырасце прыблізна на 10%, - паведамілі на абласным прадпрыемстве «Аблпаліва», піша сайт 6tv.by.

Пакуль паліва насельніцтву ў рэгіёне прадаюць старымі коштамі. Самая вялікая колькасць брыкету і дроў, - а гэтую прадукцыю прапаноўваюць філіялы «Аблпаліва», - разыходзіцца ў Бабруйску, Мсціславе, Касцюковічах, Магілёве, Горках, Бялынічах і Крычаве. Асноўны пастаўшчык торфу - завод «Дняпроўскі». Дровы пастаўляюць лясгасы. Ва ўсе раёны рэгіёну, у Магілёве і Бабруйску насельніцтва далей запасаецца палівам да зімы. Каб выканаць заяўкі, ёсць запасы на складах.

Насельніцтву рэалізавалі паліўнага брыкету больш як 65% ад гадавой патрэбы, дроў - больш за 70%. І калі паглядзець звесткі мінулага года, і брыкету, і дроў, рэалізавалі больш. На складах філіялаў ёсць блізу 600 тон паліўных брыкетаў, дроў - больш за 3 тысячы шчыльных кубаметраў. Але рэшткі кожны дзень папаўняюцца. Патрэбнасці насельніцтва ў цвёрдым паліве будуць забяспечаныя напоўніцу, - запэўнілі на прадпрыемстве «Аблпаліва».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках