30 красавiка 2024, aўторак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія аўтаінспектары атрымалі новыя матацыклы BMW

4
Менскія аўтаінспектары атрымалі новыя матацыклы BMW

Абслугоўванне «жалезных коней» каштавацьме падаткаплатнікам значную суму.

Следам за ДАІ Менскай вобласці сталічная ДАІ атрымала новыя матацыклы. Ужо цяпер стала вядома, што не менш за шэсць матацыклаў BMW F800GS класа турыстычны эндуро былі перададзеныя ДАІ Менска афіцыйным дылерам BMW Motorrad у Рэспубліцы Беларусь аўтацэнтры «Баернкрафт», піша tut.by.

Нагадаем, блізу года таму МУС абвясціла аб стварэнні новага матацыклетнага падраздзялення ў ДАІ горада Менска. У варунках горада, а таксама лёгкіх пазадарожных варунках сысці ад такога матацыкла на аўтамабілі будзе вельмі не проста.

Такія ж мадэлі стаяць на ўзбраенні ў паліцыі і спецслужбаў Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Даніі, Чэхіі, а таксама, з нядаўняга часу і ў Расеі.

- На жаль, і сёння ёсць байкеры, якія нават не збіраюцца выконваць ПДР. Да тых, хто ў шчыльнай плыні ездзіць па горадзе на заднім коле, тых, хто не пільнуецца шэрагу і сістэматычна перавышае хуткасць, ДАІ выкарыстоўвае захады адміністрацыйнага ўздзеяння. З дапамогай гэтай мотатэхнікі лягчэй затрымаць тых матацыклістаў, якія груба і цынічна ігнаруюць патрабаванні бяспекі ў горадзе пры эксплуатацыі гэтага хуткаснага транспарту. Цяпер мы назіраем некаторы зніжэнне аварыйнасці з удзелам гэтай катэгорыі кіроўцаў. Ды і культура кіравання ў апошнія гады прыкметна падрасла шмат у чым дзякуючы прафілактычнай працы супрацоўнікаў ДАІ, іх шчыльнага ўзаемадзеяння з мотаклубамі, - пракаментавалі ў ДАІ.

Дадамо, што ТА для такога матацыкла каштавацьме 36 рублёў. Сюды трэба дадаць кошт 3 літраў алівы (25 рублёў за літр) і алейнага фільтра (36 рублёў). Выдатак паліва ў гэтай мадэлі не перасягае 6 літраў на 100 км.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, менская ДАІ збіраецца закупіць для новага падраздзялення 28 нямецкіх матацыклаў. Дамова ўкладзеная яшчэ 29 траўня 2017 года, пастаўшчыком выступіць ТАА «Белатра». Агульная сума закупкі складае 960 988 рублёў. Паводле курсу на 29 траўня гэта больш за $500 тысяч, а менавіта $516 715.

Як пракаментаваў у інтэрв'ю сайту Charter97.org падпалкоўнік міліцыі ў запасе, апазіцыйны палітык Мікалай Казлоў закупку дарагіх матацыклаў:

- На мой погляд, гэта можна ахарактарызаваць толькі адной фразай: «баль падчас чумы». Улічваючы эканамічную сітуацыю ў Беларусі, гэты рост беспрацоўя, гэтую галечу, аддаваць такія грошы на матацыклы для ДАІ - гэта ўжо празмерна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках