30 красавiка 2024, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК: Заклікаем усіх прыхільнікаў пераменаў выйсці на Марш абураных беларусаў 2.0

9
БНК: Заклікаем усіх прыхільнікаў пераменаў выйсці на Марш абураных беларусаў 2.0
ФОТА: BYMEDIA

Беларусы могуць перамагаць не толькі ў інфармацыйных кампаніях.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч падвёў вынікі інфармацыйнай кампаніі падчас вучэнняў «Захад-2017» і заклікаў прыхільнікаў пераменаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 21 кастрычніка а 14.00.

Пра гэта палітык напісаў у «Фэйсбуку».

«У Менску цяпер ідзе пасяджэнне Рады БНК. Рада ўжо абмеркавала ход кампаніі «Улада - народу!» і прыняла адпаведную пастанову:

Пастанова Рады БНК аб кампаніі «Улада - народу!»

Рада абмеркавала вынікі чарговага этапу кампаніі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу «Улада - народу!», якая адлюстравала рэакцыю беларускага грамадства на пагрозу прысутнасці ў Беларусі замежных войскаў.

Рада мяркуе, што гэты этап дасягнуў сваіх мэтаў. Інфармацыйная кампанія, разгорнутая БНК, пікеты 22 чэрвеня і 7 ліпеня, дэманстрацыі 3 ліпеня і 8 верасня прыцягнулі ўвагу беларускай і міжнароднай грамадскасці да вучэнняў «Захад-2017», іх пагрозы для міру і стабільнасці ў рэгіёне, для суверэнітэту і бяспекі нашай краіны.

Інфармацыйныя кампаніі прымусілі арганізатараў небяспечных вайсковых гульняў пайсці на публічныя апраўданні сваіх «мірных» намераў. Такім чынам, мы перамаглі ў самым важным - інфармацыйным - складніку гібрыднага канфлікту, у які ўцягнулі нашу краіну. Гэта істотна знізіла імавернасць развіцця негатыўных сцэнарыяў.

Рада пастанаўляе пачаць чарговы этап кампаніі «Улада - народу!», прысвечаны абароне палітычных і сацыяльных правоў грамадзян. Мы пацвярджаем пастанову пачаць 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска «Марш абураных беларусаў 2.0». Мы заклікаем усіх, хто хоча пераменаў, узяць удзел у Маршы.

Улада - народу! Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках