2 траўня 2024, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Марш абураных беларусаў 2.0» пройдзе ў Менску 21 кастрычніка

46
«Марш абураных беларусаў 2.0» пройдзе ў Менску 21 кастрычніка

Акцыя пачнецца а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, апублікаванай на сайце БНК.

Перанос даты акцыі выкліканы просьбамі актывістаў апазіцыі з рэгіёнаў. Падаем тэкст заявы:

- Многія людзі з рэгіёнаў хацелі б узяць удзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0». На іх просьбы Беларускі Нацыянальны Кангрэс пераносіць Марш з пятніцы на суботу 21 кастрычніка. Акцыя пачнецца а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Маршрут «Марша абураных беларусаў 2.0» будзе вызначаны ягонымі ўдзельнікамі на пачатку акцыі.

Аб правядзенні «Марша абураных беларусаў 2.0» было абвешчана адразу пасля завяршэння Акцыі папярэджання 8 верасня. Рада БНК заклікала беларусаў выйсці на вуліцы і выказаць свой пратэст супраць новых пабораў, росту коштаў і камунальных паслуг, а таксама дамагчыся канчатковага скасавання скандальнага дэкрэту аб «дармаедах»:

- Супакоены часовым спыненнем пратэсных акцый галоўны начальнік зноў вярнуўся да сваёй вар'яцкай ідэі пабораў з беспрацоўных. Пачаўся значны рост коштаў камунальных паслуг. Рэальныя заробкі людзей падаюць, пенсіі не паспяваюць за ростам коштаў. Прыдумляюцца самыя розныя спосабы залезці ў кішэні да людзей. Дайшло да таго, што сума штрафаў з грамадзян перасягае ўсе сацыяльныя выдаткі дзяржавы.

Спыніць рабаванне народа можна толькі адным спосабам - зноў паказаць тым, хто незаконна кіруе краінай і залазіць у нашы кішэні, што мы не "маўклівая большасць". Актыўным пратэстам прымусіць іх зменшыць свае апетыты і вярнуць народу яго законнае права выбраць новую ўладу, здольную вывесці краіну з крызісу.

Першы Марш абураных беларусаў прайшоў у Менску 17 лютага. Акцыя стала самым масавым пратэстам беларусаў пасля Плошчы 2010 года і дала старт сацыяльным пратэстам ва ўсёй краіне.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках