9 траўня 2024, Чацвер, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Оскар Вальдэс абараніў чэмпіёнскі тытул, падняўшыся з накдаўну

Оскар Вальдэс абараніў чэмпіёнскі тытул, падняўшыся з накдаўну
ОСКАР ВАЛЬДЭС
ФОТА: SPORTBOX

Мексіканец Оскар Вальдэс абараніў тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBO.

Чэмпіён паводле версіі WBO ў паўлёгкай вазе Оскар Вальдэс трэці раз абараніў свой чэмпіёнскі тытул, перамогшы раней нябітага філіпінца Джэнесіса Серваніа.

Цікавым і напружаным атрымаўся пачатак паядынку, які спачатку складаўся на карысць Вальдэса. Але ў 4-м раўндзе мексіканец загуляўся, не вярнуў рукі ў пазіцыю для абароны, прапусціў правы хук дакладна ў сківіцу і апынуўся ў накдаўне, піша korrespondent.net.

Праўда, у 5-м раўндзе чэмпіён адплаціў левым хукам, паслаўшы ў цяжкі накдаўн філіпінца, але Серваніа выжыў. Перахапіўшы зацяжную атаку чэмпіёна, прэтэндэнт быў блізкі да датэрміновай перамогі ў 6-м раўндзе, але на тое, каб развіць поспех, папросту не хапіла часу.

Пасля экватара Вальдэс пачаў апярэджваць атакі Серваніа і далей ужо не даў сумнявацца ў сваёй перамозе. Судзейскі вердыкт: 116:110, 117:109 і 119:111 на карысць Вальдэса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках