11 траўня 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель прапанавала Шульцу сфармаваць «стабільны ўрад» у Нямеччыне

1
Меркель прапанавала Шульцу сфармаваць «стабільны ўрад» у Нямеччыне
ФОТА: EPA

Федэральная канцлерка ўпэўненая, што да Калядаў будзе створаны «ўрад большасці».

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель (Angela Merkel) выказала надзею, што, нягледзячы на нялёгкія перамовы яе партыі пра фармаванне кааліцыі, новы кабінет міністраў пачне працу да Калядаў, паведамляе dw.com.

У адказ на пытанне журналістаў, наколькі канцлерка можа быць упэўненая ў тым, што да Калядаў жыхарам Нямеччыны будзе прадстаўлены новы ўрад, Меркель адзначыла: «У большасці выпадкаў я заўсёды ўпэўненая. Акрамя таго, ужо шмат гадоў маім дэвізам з'яўляецца фраза “У спакоі – сіла”».

Канцлерка ФРГ не будзе ствараць урад меншасці

Пры гэтым Ангела Меркель аспрэчыла імавернасць фармавання ўрада меншасці ў Нямеччыне. "Я не бачу гэтай магчымасці. Я бачу сваю задачу ў тым, каб мы прыйшлі да стварэння стабільнага ўрада ў ФРГ", – сказала Меркель у нядзелю, 24 верасня, у праграме "Berliner Runde", якая транслюецца ARD і ZDF.

Стабільны ўрад, паводле словаў Меркель, заўсёды быў адметнасцю Нямеччыны. Перад краінай заўсёды стаяла "надзвычай шмат задачаў на будучыню, якія ёй неабходна было развязваць", дадала канцлерка. Блок ХДЗ / ХСЗ, які перамог на выбарах, будзе весці перамовы пра фармаванне ўрадавай кааліцыі, запэўніла Меркель, дадаўшы, што гэтае пытанне ўжо ўзгодненае з кіраўніком ХСЗ Хорстам Зеехоферам (Horst Seehofer).

Меркель заклікала лідара СДПН спрыяць фармаванню новага кабінета

Тэарэтычна, паводле словаў Меркель, у цяперашні час існуюць дзве магчымасці фармавання ўрада: прадаўжэнне працы "вялікай кааліцыі", пры якой блок ХДЗ / ХСЗ дамовіцца з сацыял-дэмакратамі (СДПН) або ўтварэнне "Ямайкі" (кааліцыя ХДЗ / ХСЗ, лібералаў з СвДП і "зялёных"). Нягледзячы на тое, што СДПН ужо заявіла пра адмову ад хаўрусу з хрысціянскімі дэмакратамі, аддаючы перамагу таму, каб узначаліць апазіцыю, Меркель звярнулася да лідара сацыял-дэмакратаў Марціна Шульца (Martin Schulz) з заклікам прыкласці намаганні для фармавання стабільнага ўрада. "Вялікая кааліцыя" будзе прадаўжаць сваю працу да прывядзення да прысягі новага ўрада, дадала канцлерка.

Беручы пад увагу цвёрды намер СДПН сысці ў апазіцыю, фактычна адзіным магчымым варыянтам новай кіроўнай кааліцыі застаецца хаўрус ХДЗ / ХСЗ, СвДП і "зялёных". Раней усе парламенцкія партыі выключалі магчымасць супрацоўніцтва з правапапулісцкай АДН, якая набрала больш за 13 адсоткаў і ўпершыню прайшла ў бундэстаг.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках