11 траўня 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знаходзіцца расейскі спецназ

8
У Менску знаходзіцца расейскі спецназ

У Беларусь прыбыло аддзяленне спецыяльнага прызначэння паветрана-дэсантных войскаў Расеі.

Падраздзяленне асобнага злучэння спецыяльнага прызначэння Паветрана-дэсантных войскаў РФ прыбыло ў нашу краіну для ўдзелу ў двухбаковым тактыка-спецыяльным вучэнні, паведамляе прэс-служба Мінабароны Расеі.

Колькасць расейскіх вайскоўцаў не называецца. Адзначаецца, што вучэнне пройдзе на адным з палігонаў Узброеных сіл Беларусі. У ім будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеянне расейскага спецназа і байцоў сіл спецыяльных аперацый беларускага войска.

Падрыхтоўка да вучэння будзе праходзіць з 25 верасня да 8 кастрычніка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках