6 траўня 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улляна Захаранка - Барсукову: Як вы шукаеце майго сына?

25
Улляна Захаранка - Барсукову: Як вы шукаеце майго сына?
Улляна Захаранка

Маці выкрадзенага генерала Юрыя Захаранкі наўпрост звярнулася да начальніка менскай міліцыі.

17 верасня 2017 года маці зніклага 18 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Захаранкі накіравала заяву начальніку ГУУС Менгарвыканкама А.П. Барсукову, паведамляе bydc.info.

Маці палітыка просіць даць ёй як пацярпелай у вышуковай справе Юрыя Захаранкі інфармацыю аб праведзенай аператыўна-вышуковымі службамі працы за перыяд з 1999 года да сёння для вышуку і высвятлення датычных да гэтага злачынства.

Нагадаем, што пасля знікнення Юрыя Захаранкі паводле заявы ягонай дачкі Алены ГУУС Менскага гарвыканкама 09.05.1999 была заведзеная вышуковая справа і праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне абставін знікнення Захаранкі і ягонага месцазнаходжання.

А праз чатыры месяцы, на наступны дзень пасля знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, «... на падставе аналізу звестак, атрыманых пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, 17.09ю 1999 паводле факту знікнення Захаранкі рэспубліканскай пракуратурай распачата крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага арт 101 КК Рэспублікі Беларусь (наўмыснае забойства) (з адказу генеральнага пракурора рэспублікі Віктара Шэймана на афіцыйны запыт дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у справах, якія тычацца расследавання зніклых у Беларусі вядомых палітыкаў і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Запыт ініцыяваў дэпутат Валеры Фралоў).

Улляна Захаранка піша ў заяве : «Цягам 18 гадоў вышуку майго сына нашая сям'я ні разу не атрымала адказу пра правядзенне аператыўных мерапрыемствах для высвятлення абставін выкрадання Юрыя Захаранкі, а таксама высвятлення асоб, якія маюць дачыненне да гэтага злачынства.

У 2005 годзе мая нявестка Вольга Захаранка са сваім прадстаўніком Алегам Воўчакам звярталіся з заявай у ГУУС Менгарвыканкама, каб аператыўныя службы праінфармавалі аб ходзе вышуку майго сына і аб выяўленні датычных да яго выкрадання асоб.

Вольгай Захаранкай ставіліся пытанні, у сувязі з заявамі следчых пракуратуры Дзмітрыя Петрушкевіча і Алега Случака, што да выкрадання экс-міністра МУС РБ Юрыя Захаранкі датычныя высокапастаўленыя асобы краіны: экс-міністр МУС Юрый Сівакоў, экс-міністр Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Віктар Шэйман і былы камандзір ВЧ 3214 Дзмітрый Паўлічэнка. Следчыя пракуратуры заяўлялі аб магчымых катаваннях Юрыя Захаранкі. Імі была дадзеная інфармацыя, хто і якім спосабам ажыццяўляў супрацьпраўныя дзеянні супраць майго сына.

14 сакавіка 2005 года намеснік начальніка УУР ГУУС Масгарвыканкама А.М. Савіцкі адказаў на ейны зварот, паведаміўшы коратка, што органамі ўнутраных спраў прымаюцца ўсе захады для ўсталявання месцазнаходжання без вестак зніклага Юрыя Захаранкі. На гэты момант месцазнаходжання майго сына і асоб, якія ўчынілі супраць яго супрацьпраўныя дзеянні не ўстаноўленыя.

Прайшло 12 гадоў пасля адказу А.М. Савіцкага. За гэты час з намі ніхто з прадстаўнікоў ГУУС Масгарвыканкама не сустрэўся і не падаў прамежкавую інфармацыю аб тым, якім чынам яны праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для высвятлення абставін выкрадання Юрыя Захаранкі, ці правяраліся на датычнасць да гэтага злачынства названыя вышэй службовыя асобы».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках