7 траўня 2024, aўторак, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нью-Ёрку з'явіцца рэстарацыя «Беларуская хата»

3
У Нью-Ёрку з'явіцца рэстарацыя «Беларуская хата»

Беларускі бізнэсовец будзе прасоўваць нацыянальную кухню ў ЗША.

Пра гэта «Моцным навінам» паведамілі чытачы ў амерыканскім горадзе.

Гэта ўжо не першая рэстарацыя з такой назвай, якая належыць бізнэсоўцу. У 2011 годзе Марат Новікаў адкрыў першую «Беларускую хату» ў Маскве. Пра тую рэстарацыю пісалі, як пра «этнічна-нацыянальную пляму на целе сталіцы Расеі»: усё ў ёй вытрымана ў стылі беларускай вёскі стогадовай даўніны, а ўсе супрацоўнікі - этнічныя беларусы, убраныя ў вышыванкі.

Нагадаем, прадпрымальнік Марат Новікаў доўгі час быў шчыльна звязаны з Гомелем, бо валодаў кантрольным пакетам акцый кандытарскіх фабрык «Спартак» і «Камунарка». Аднак у 2012 годзе, на асабісты зазад Аляксандра Лукашэнкі, кантролю над беларускімі актывамі яго пазбавілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках