6 траўня 2024, панядзелак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадзіджа Ісмаілава атрымала альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію

Хадзіджа Ісмаілава атрымала альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію
ХАДЗІДЖА ІСМАІЛАВА
ФОТА: BBC

Азербайджанская журналістка ўзнагароджаная за мужнае выкрыццё карупцыі на вышэйшым дзяржаўным узроўні.

Швэдскі фонд Right Livelihood Award Foundation узнагародзіў азербайджанскую журналістку Хадзіджу Ісмаілаву прэміяй «За правільны лад жыцця», якую часта таксама называюць альтэрнатыўнай Нобелеўскай. Узнагарода прысуджаная за «мужнасць і стойкасць пры выкрыцці карупцыі на вышэйшым дзяржаўным узроўні», паведаміў фонд у аўторак, 26 верасня. Хадзіджа Ісмаілава стала першай лаўрэаткай альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміі з Азербайджана, піша dw.com.

Адначасова з азербайджанскай журналісткай альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміяй узнагароджаны індыйскі адвакат Колін Гансальвес, які працуе ў сферы абароны правоў чалавека, а таксама эфіёпская праваабаронца Етнеберш Нігусі, якая змагаецца за правы інвалідаў у Афрыцы і ва ўсім свеце. Кожны з іх атрымае па 105 тысяч еўраў. Акрамя таго, амерыканскі адвакат Роберт Білот, які спецыялізуецца ў сферы абароны навакольнага асяроддзя, стаў ганаровым лаўрэатам, грашовай прэміі ён не атрымае.

1 верасня 2015 года Бакінскі суд паводле цяжкіх злачынстваў вынес прысуд супрацоўніцы азербайджанскага бюро радыё «Свабода» Хадзіджы Ісмаілавай, прызнаўшы яе вінаватай адразу паводле некалькіх артыкулаў: прысваенне і растрата, незаконнае прадпрымальніцтва, ухіленне ад выплаты падаткаў і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Сама журналістка палічыла працэс палітычна матываваным. У траўні 2017 года Вярхоўны суд Азербайджана змяніў меру стрымання з 7,5 гадоў пазбаўлення волі на ўмоўную.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках