7 траўня 2024, aўторак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-мэнэджар «Чэўляра»: Беларусь папросту губляе рабочы клас

18
Топ-мэнэджар «Чэўляра»: Беларусь папросту губляе рабочы клас

У нашай краіне ўпаў прэстыж рабочых прафесій.

Намесніца генеральнага дырэктара ў вытворчасці СТАА «Чэўляр» Вольга Лісагор адзначыла значнае пагаршэнне сітуацыі з кадрамі.

- Гэта сур'ёзны выклік для ўсёй лёгкай прамысловасці, - заявіла топ-мэнэджар прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці абутку, у інтэрв'ю штотыднёвіку «Беларусы і рынак». – Згодна з сацыяльнымі ўстаноўкамі маладое пакаленне нацэленае на атрыманне вышэйшай адукацыі і, адпаведна, імкнецца ў ВНУ, нягледзячы на тое, што перспектывы працаўладкавання на многія спецыяльнасці вельмі імглістыя. А вось прэстыж рабочых прафесій упаў. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сутыкнуліся з недаборам абітурыентаў. Колькасць і якасць выпускнікоў прафесійных каледжаў не адпавядаюць патрабаванням вытворчага сектара.

Складваецца ўражанне, што краіна папросту губляе рабочы клас. Напрыклад, сярэдні ўзрост рабочых на абутковых фабрыках Беларусі няўхільна расце і ўжо дасягнуў перадпенсійнага...

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках