7 траўня 2024, aўторак, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты - чыноўнікам: На Копысь грошы ёсць, а на Воршу - не!

8
Актывісты - чыноўнікам: На Копысь грошы ёсць, а на Воршу - не!

Аршанскія актывісты ўзяліся за дарогі свайго горада.

Актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алена Кучынская ініцыявала кампанію для паляпшэння Гомельскай вуліцы ў Воршы.

Як мясцовая жыхарка яна і сама карыстаецца вуліцай і ведае якія праблемы пры гэтым карыстанні ўзнікаюць: лужыны, нават у адносна сухое надвор'е, ходнікі вузкія і толькі па адным баку вуліцы, паведамляе сайт orsha.eu.

Пры гэтым жыхары мікрараёна шмат карыстаюцца Гомельскай як на аўтатранспарце, так і пешшу, бо тут размешчаны новы касцёл і найбліжэйшы гандлёвы цэнтр.

Як распавяла сама Алена Кучынская, яна «хадзіла ў выканкам наконт гэтага пытання, але адказ стандартны - няма грошай. На Копысь грошы ёсць, а на Воршу – не». У выніку, актывісты наважылі паказаць актуальнасць праблемы не толькі для іх і пачалі збор подпісаў. На сёння калектыўны ліст ад жыхароў раёна з просьбай адрамантаваць вуліцу знаходзіцца ў выканкаме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках