6 траўня 2024, панядзелак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баранавіцкі актывіст мае намер прымусіць чыноўнікаў працаваць

2
Баранавіцкі актывіст мае намер прымусіць чыноўнікаў працаваць
ФОТА: АЛЯКСАНДР ЧОРНЫ

Мікалай Чарнавус-малодшы рыхтуе адразу тры звароты ў Баранавіцкі гарвыканкам.

Мікалай Чарнавус-малодшы рыхтуе адразу тры звароты ў Баранавіцкі гарвыканкам, якія тычацца стану дарог, бардзюраў і тратуараў у горадзе. Пад кожным лістом падпісаліся прыкладна па 50 чалавек, паведамляе intex-press.by.

Першы зварот тычыцца вуліцы Гагарына, якую асфальтавалі літаральна некалькі дзён таму. Са слоў актывіста, асфальт клалі «прама ў лужыны», таму ўжо наступнай вясной дарожнае пакрыццё пачне разбурацца і праезная частка будзе абсыпаная ямамі. Да таго ж, абураецца Мікалай Чарнавус, на вуліцы Гагарына нават пасля рамонту падчас дажджоў стаяць лужыны, і ў актывіста ўзнікае пытанне: «Што з ліўнёўкамі, чаму вада не сцякае ў іх?».

- Калі рабіць рамонты такім чынам, ніякіх грошай не хопіць. Няўжо нашы гарадскія ўлады не бачаць, як рамантуюць вуліцы, і не задаюцца пытаннем, чаму дарогі так хутка руйнуюцца? - абураецца Чарнавус.

СКРЫЖАВАННЕ ВУЛІЦЫ ГАГАРЫНА І ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЙ. ФОТА: МІКОЛА ЧАРНАВУС
РАМОНТ ВУЛІЦЫ ГАГАРЫНА. ФОТА: МІКОЛА ЧАРНАВУС

Другі зварот датычыцца бардзюрны-тратуарнай праблемы ўсяго горада. Са слоў Чарнавуса, ён кожны дзень ездзіць на ровары, і дабрацца з адной часткі горада ў іншую - сапраўднае катаванне.

- Нават у цэнтры горада бардзюры вельмі высокія, тратуары ў жахлівым стане, а пра веладарожкі наогул казаць не хочацца, адна назва. І гэта ж праблема не толькі для веласіпедыстаў, але і для пешаходаў - асабліва інвалідаў, мам з вазкамі, пажылых людзей, - кажа Чарнавус.

БАРДЗЮР У ПАЎНОЧНЫМ МІКРАРАЁНЕ. ФОТА: МІКАЛАЙ ЧАРНАВУС

У трэцім звароце актывіст просіць звярнуць увагу на стан вуліцы Дамашэвічскай. Са слоў Чарнавуса, падчас дажджоў яна ператвараецца ў сапраўднае балота, а па ёй многія людзі ходзяць на працу, дзеці - у школу, а транспарт выязджае на трасу Р2. Развязаць пытанне з вуліцай Дамашэвічскай сям'я Чарнавусаў спрабавала яшчэ тры гады таму. У 2014 годзе Мікалай Чарнавус-старэйшы накіраваў зварот у Цэнтравыбаркам, пагражаючы байкотам выбараў у гарсавет дэпутатаў, калі вуліцу Дамашэвічскую «не прывядуць у парадак».

- Тады вуліцу хуценька пасыпалі пяском, увесь бруд выраўнялі, і ўсё, - распавядае Мікалай Чарнавус-малодшы. - Усе гэтыя гады мы спадзяваліся, што нешта зменіцца, але, мяркуючы па ўсім, аб гэтай вуліцы ўсе забыліся.

Да канца тыдня Мікалай Чарнавус збіраецца аднесці зварот з подпісамі жыхароў горада ў Баранавіцкі гарвыканкам.

ФОТА: АЛЯКСАНДР ЧОРНЫ
ФОТА: АЛЯКСАНДР ЧОРНЫ

Вясной 2017 года Мікалай Чарнавус-малодшы здолеў дамагчыся рамонту тратуараў на вуліцы Прамысловай. Тады ён сабраў блізу 60 подпісаў і прыклаў іх да ліста ў Баранавіцкі гарвыканкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках