6 траўня 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі працягваюць звальняць больш, чым прымаць на працу

8
У Беларусі працягваюць звальняць больш, чым прымаць на працу

У жніўні пазбавіліся працы амаль 100 тысяч беларусаў.

Як паведамляе Белстат, у жніўні арганізацыі краіны прынялі на працу 86 790 чалавек, а звольнілі 94 368. Гэта значыць адмоўная розніца склала 7 578, піша myfin.by.

Больш за ўсё страціла сфера іншых паслуг: тут працоўныя кніжкі вярнулі 559 супрацоўнікам, а прынялі толькі ў 312. Суадносіны - мінус 44,2 адсотка.

Далей ідуць паслугі ў часовым пражыванні і харчаванні: звольнілі на 27,3 адсотка больш, чым прынялі на працу. Замыкае тройку адукацыя - мінус 24,6 адсотка.

Дарэчы, у гэту статыстыку Белстата не ўключаныя мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках