7 траўня 2024, aўторак, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына ўпершыню стала афіцэрам марской пяхоты ЗША

1
Жанчына ўпершыню стала афіцэрам марской пяхоты ЗША

Неўзабаве ў чыне лейтэнанта жанчына возьме на сябе камандаванне ўзводам з 40 вайскоўцаў.

Упершыню ў гісторыі корпуса марской пяхоты ЗША жанчына скончыла афіцэрскія курсы, і неўзабаве ў чыне лейтэнанта прыме на сябе камандаванне ўзводам з 40 вайскоўцаў, паведамляе BBC.

Лейтэнант, якая пажадала не згадваць сваё імя ў прэсе, скончыла афіцэрскія курсы на базе марской пяхоты ў Квантыка, штат Вірджынія.

Сёлета корпус марской пяхоты ЗША з асаблівай актыўнасцю пачаў праводзіць мерапрыемствы вярбоўкі жанчын на фоне скандалу, звязанага з публікацыяй у сацыяльных сетках аголеных жанчын-марпехаў.

У войску ЗША служаць амаль 1,4 мільёна вайскоўцаў. Блізу 15% з іх складаюць жанчыны.

Нагадаем, у сакавіку 2016 года прэзідэнт ЗША Барак Абама распарадзіўся адкрыць для жанчын усе пасады ў амерыканскім войску, у тым ліку ў баявых частках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках