3 снежня 2024, aўторак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: 20 кастрычніка ў Беларусі пройдзе «Марш абураных беларусаў 2.0»

18
Мікалай Статкевіч: 20 кастрычніка ў Беларусі пройдзе «Марш абураных беларусаў 2.0»
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Нас выйдуць тысячы.

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч выступіў перад прысутнымі сёння на Кастрычніцкай плошчы Менска ўдзельнікамі Акцыі папярэджання:

- У гэтыя дні наша сталіца святкуе сваё 950-годдзе, нашай дзяржаўнасці больш як 1 000 гадоў, у нас была свая дзяржава і мы яе вярнулі. Таму што ў кожным пакаленні былі людзі, якія ставілі лёс сваёй краіны - вышэй за свой лёс, жыццё свайго народа - вышэй за сваё ўласнае жыццё. Пакуль ёсць патрыёты - нацыя жыве. Калі няма тых, хто становіцца на абарону свайго народа - ён знікае і саступае дарогу іншым народам. Дзякуй за тое, што вы прыйшлі, пакуль мы тут ёсць - Беларусь будзе жыць.

Беларусі зноў пагражае небяспека. На нашую зямлю прыйшлі расейскія вайскоўцы. Яны будуць вучыцца ваяваць з нашымі суседзямі, з якімі мы стагоддзямі жылі ў міры: з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй. Расея можа нас не спытаць, тым больш яны не будуць пытацца ў сваёй марыянеткі Лукашэнкі. Расея можа ўцягнуць нас у жудасны вайсковы канфлікт. Мы павінны сказаць сваё «не».

Я ўдзячны тым, хто выходзіў на акцыі ў чэрвені і ліпені: мы заявілі ўсёй міжнароднай грамадскасці пра пагрозу расейскай агрэсіі. У нас многае атрымалася. Мы прыцягнулі ўвагу да гэтай праблемы, усе назіраюць за гэтымі вучэннямі. Расея ўжо спрабуе апраўдвацца, ёсць вялікія шанцы, што яны забяруць свае танкі і сыдуць адсюль. Але таксама ёсць небяспека таго, што яны могуць пакінуць тут свае войскі, сваю вайсковую тэхніку, каб выкарыстоўваць яе супраць нашай незалежнасці. Сёння мы паказваем тое, што мы супраць гэтых вучэнняў, што мы не дазволім уцягнуць нас у канфлікт. Калі людзі ўбачаць, што пагроза існуе, то нас тут будуць не сотні - нас выйдуць тысячы.

Мікалай Статкевіч абвясціў наступную акцыю пратэсту - 20 кастрычніка ў Беларусі пройдзе «Марш абураных беларусаў 2.0»

Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з Акцыі папярэджання.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках