17 траўня 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя акцыі 8 верасня: «Мы папярэджваем магчымых агрэсараў»

3
Рэзалюцыя акцыі 8 верасня: «Мы папярэджваем магчымых агрэсараў»
ФОТА: «Радыё Свабода»

Беларусы прынялі рэзалюцыю Акцыі папярэджання.

На Кастрычніцкай плошчы Менска прайшла Акцыя папярэджання супраць вучэнняў «Захад-2017». Удзельнікі акцыі аднагалосна прынялі рэзалюцыю Акцыі папярэджання. Сайт Charter97.org падае тэкст рэзалюцыі:

- Мы, патрыёты Беларусі, выказваем свой пратэст супраць уцягвання нашай краіны ў вайсковае супрацьстаянне Расеі супраць Украіны і блока NАТО.

Мы падтрымліваем тэзіс Канстытуцыі пра «імкненні Беларусі да нейтралітэту» і не хочам прысутнасці чужых войскаў на нашай зямлі.

Мы расцэньваем вайсковыя вучэнні «Захад-2017», як пагрозу суверэнітэту нашай краіны.

Мы паважаем памяць нашых продкаў - ваяроў Крутагор'я, бітвы пад Сінімі Водамі, Грунвальду, Клецка, Воршы, касінераў Каліноўскага, слуцкіх паўстанцаў і партызан Другой сусветнай вайны.

Мы ўважаем іх подзвіг за высокі прыклад служэння Айчыне і папярэджваем усіх магчымых агрэсараў аб нашай гатоўнасці бараніць незалежнасць Беларусі са зброяй у руках. Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках