2 траўня 2024, Чацвер, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотарэпартаж з Акцыі папярэджання ў Менску

1
Фотарэпартаж з Акцыі папярэджання ў Менску
ФОТА: "Радыё Свабода"

Блізу 500 беларусаў узялі ўдзел у Акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017».

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заклікаў 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, узяць удзел у Акцыі папярэджання.

А 19 гадзіне каля пяцісот чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, дзе была прынятая рэзалюцыя супраць агрэсіўнай палітыкі Расеі. Пасля калона рушыла да мемарыяла Перамогі, там актывісты ўсклалі кветкі да вечнага агню. Скончылася шэсце на Плошчы Якуба Коласа ля помніка партызанам - калектыўнай прысягай на вернасць Беларусі.

Мікалай Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў зноў сабрацца 20 кастрычніка на «Марш абураных беларусаў 2.0».

«Радыё Свабода» публікуе фотарэпартаж з Акцыі папярэджання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках