11 траўня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія патрыёты адзначылі Дзень вайсковай славы пад Лідай

6
Беларускія патрыёты адзначылі Дзень вайсковай славы пад Лідай
ФОТА: BELSAT.EU

У Пясках прайшоў фэст беларускай патрыятычнай песні і паэзіі.

Адзначыць слаўную перамогу войскаў ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім пад Воршай сабралася блізу паўсотні беларускіх патрыётаў, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Фестываль беларускай патрыятычнай песні і паэзіі можна ўважаць за традыцыйны. Роўна год таму, 8 верасня, актывісты Лідскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы наважылі ўпершыню адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы спевамі і чытаннем вершаў. Сёлета фестываль не толькі прадоўжыў сваё жыццё, але і пашырыў кола выступоўцаў і слухачоў.

У пачатку імпрэзы перад гасцямі выступіў лідскі грамадскі актывіст і паэт Станіслаў Суднік. Праграму прадоўжылі выступы паэта Міхаіла Скоблы, спявачкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай, рок-музыкі Алеся Дзянісава, бардаў Змітра Захарэвіча, Андрэя Мельнікава і Змітра Бартосіка.

ФОТА: BELSAT.EU

«Мяне вельмі ўразіла сямейная ўтульная атмасфера на фэсце. Большасць прысутных я ведаў, але і незнаёмыя людзі здаваліся ў гэтых варунках даўнімі сябрамі і прыяцелямі. Асабліва хочацца адзначыць арганізацыю. Віталь Карабач, уладальнік аграсядзібы, зрабіў усё, каб людзі адчувалі сябе на мерапрыемстве, як дома», - дзеліцца ўражаннямі Алесь Дзянісаў.

Як зараджаўся фэст, успамінае адзін з яго заснавальнікаў Вітольд Ашурак:

«Ідэя стварэння канцэртнай пляцоўкі ў Пясках з'явілася перш за ўсё ў галаве гаспадара аграсядзібы «Гасціна» Віталя Карабача. Віталя абурыла тое, што ў Беларусі існуе практыка забароны канцэртаў, непажаданых для рэжыму музычных калектываў і спевакоў. Ягонай галоўнай думкай было - няма чаго спадзявацца на ўлады, а трэба самім стварыць умовы і месца для беларускіх выканаўцаў. Нас цікавілі менавіта беларускія калектывы. Карацей, Віталь набываў матэрыялы, а мы, ягоныя сябры, будавалі».

Упершыню кола сольных выступоўцаў пашырыла спевы народнага калектыву - сваю праграму прадэманстраваў украінскі хор «Смерычка» («Ялінка») з горада Ліды.

Фэст пад Лідай прадаўжае добрыя традыцыі аналагічнага фестывалю, які ладзілі з 1991 года на Крапівенскім пол, але ў апошнія гады не праводзілі праз перашкоды з боку ўладаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках