24 красавiка 2024, Серада, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў»

103
«Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў»

Абноўлены дэкрэт №3 абмеркавалі ў «палатцы».

Стала вядомай стэнаграма пасяджэння «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў», на якім абмяркоўваўся дэкрэт №3 пра «дармаедаў».

Дакумент на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» апублікавала «дэпутат» Ганна Канапацкая.

Са стэнаграмы відаць, што «дэпутаты» падтрымліваюць дэкрэт і гатовыя для яго выканання прапанаваць нават такія захады, як, напрыклад, стварэнне рэзервацый для «дармаедаў».

Валянціна Лявоненка:

- Я хачу падтрымаць саму ідэю гэтага дэкрэта, бо ва ўсіх цывілізаваных краінах галоўны і першы абавязак грамадзяніна - гэта выплата падаткаў...Выплата падаткаў, калі ты працуеш, гэта ўсё ж абавязак грамадзяніна, а не - хачу заплачу, хачу не заплачу. Закон павінен быць. Кожны грамадзянін абавязаны плаціць падаткі. Калі ты не плаціш падаткі, ты выпадаеш з грамадства. Да цябе ні хуткая не прыедзе, ніхто. Таму ў адных краінах за крытэрый узяты, дапусцім, страхавы поліс. У нас няма гэтага крытэрыю, які можна прыкласці да кожнага грамадзяніна...Таму тут, мне здаецца, трэба ўзмацняць падатковае заканадаўства. Каб у гэтым выпадку не было ніякіх агаворак.

Дзмітрый Харытончык:

- Згодна з пунктам 7 дэкрэта, яго дзеянне не распаўсюджваецца на грамадзян, свабода якіх абмежаваная ў адпаведнасці з крымінальным і адміністрацыйным заканадаўствам. Гэта значыць, яны не вядуць працоўнае жыццё ў сувязі з учыненымі крымінальнымі дзеяннямі. І пры гэтым патрабаванні для фінансавання дзяржвыдаткаў да іх не выстаўляюцца. Зразумела, што ў такіх асоб асобы прававы статус. Але з пункту гледжання гэтага дэкрэта, чым яны лепшыя за асоб, якія з розных прычын адпрацавалі менш за 183 дні. Ці не будзе такі падыход несправядлівым?

Мікалай Калтуноў:

- Для тых людзей, якія не хочуць сёння працаваць, 20 базавых адзінак заплаціць ніякай працы не складзе і ў далейшым. Ці не лепш зрабіць для іх тыя ж расцэнкі, як у прыватных клініках, паліклініках, шпіталях, і няхай яны ходзяць, лечацца, водзяць дзяцей у садкі і ўсё астатняе.

Віктар Гумінскі, старшыня на пасяджэнні:

- Я вам, паважаны калегі, скажу, што (вы ведаеце, я - не першае скліканне) кожнае скліканне ў гэтай зале ўздымалася пытанне аб прыняцці такога закона. Але толькі, у асноўным, гаворка ішла аб утрыманстве. А быў адзін дэпутат (не буду называць ягонае прозвішча), дык ён канкрэтна унёс прапанову: для тых, хто падманвае, не хоча працаваць, але жыве, ці ўвогуле не хоча працаваць, стварыць рэзервацыі.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках