29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: На асабістым досведзе ведаю, як спрабуюць адабраць дзяцей

15
Андрэй Шарэнда: На асабістым досведзе ведаю, як спрабуюць адабраць дзяцей
Андрэй Шарэнда
ФОТА: «Наша Ніва»

Беларускія сацыяльныя службы ператварыліся ў сапраўдныя карныя органы.

У беларусаў сталі часцей забіраць дзяцей за неаплату камунальных тарыфаў. Сацыяльныя службы ператварыліся ў сапраўдныя карныя органы. І ўсё гэта адбываецца на фоне рэзкага падаражэння коштаў на паслугі ЖКГ.

Беспрэцэдэнтныя меры беларускіх уладаў пракаментаваў сайту Charter97.org актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», берасцейскі лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, бацька дваіх дзяцей Андрэй Шарэнда:

- Гэта даніна дурным савецкім традыцыям. Як можна забіраць дзяцей за запазычанасці? Гэта своеасаблівы спосаб ціску на людзей - ні больш, ні менш. Беларусаў хочуць прывязаць да працы за капейкі, каб апошнія не з'ехалі за мяжу. Я на сваім асабістым досведзе сутыкаўся з тым, калі адбіраюць дзяцей. Праўда, у маім выпадку, гэта было звязана з грамадскай дзейнасцю. Гэта самае жудаснае, што можа быць. Да цябе дадому завальваецца натоўп зусім чужых людзей, выклікаюцца сведкі. Як быццам ты злачынец нейкі.

- Як увогуле можна ўжываць такія нялюдскія меры?

- У цывілізаваных краінах пра гэта нават не стаіць пытанне. Калі чалавек не спраўляецца з аплатай камунальных тарыфаў - разбярыцеся ў гэтым, дапамажыце чалавеку стаць на ногі. Безумоўна, ёсць выпадкі, калі бацькі пакутуюць ад алкагольнай залежнасці і трэба ўмяшанне звонку. Але ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра бедных людзей, якія не могуць аплачваць тарыфы ЖКГ. Перад многімі стаіць выбар: купіць ежу, або аплаціць камунальныя паслугі.

Гэтая праблема актуальная для рэгіёнаў і сельскай мясцовасці, дзе вельмі нізкі ўзровень жыцця. Аднойчы я сутыкнуўся з такой сітуацыяй: маладая сям'я, якая выхоўвалася ў дзіцячым доме, атрымала сацыяльную кватэру. Маладыя людзі не змаглі знайсці працу, аплачваць камунальныя паслугі - і калі ласка, дзяцей адбіраюць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках