10 траўня 2024, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦРУ высветліла, што за атакай віруса Petya ва Украіне стаяць расейскія вайскоўцы

5
ЦРУ высветліла, што за атакай віруса Petya ва Украіне стаяць расейскія вайскоўцы

Мэтай атакі быў падрыў фінансавай сістэмы дзяржавы.

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША ў сваёй справаздачы заяўляе, што вайсковыя хакеры РФ у 2017 годзе ажыццявілі кібератакі супраць Украіны ў спробе падарваць фінансавую сістэму дзяржавы на фоне вайны з прарасейскімі баевікамі.

Пра гэта піша The Washigton Post.

Выданне са спасылкай на крыніцы ў ЦРУ падкрэслівае: у амерыканскай разведцы з высокай доляй імавернасці ўпэўненыя, што вірус NotPetya быў створаны вайсковай выведкай Галоўным разведвальным упраўленнем РФ (ГРУ), паведамляе «Новы час».

У ЦРУ адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, 27 чэрвеня ўкраінскія ўстановы сталі ахвярамі маштабнай кібератакі, праведзенай з дапамогай віруса Petya.A.

Хакерскія атакі былі накіраваныя на аб'екты крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры энэргагенерыруючых і энергазабеспячальных кампаній, аб'ектаў транспарту, шэрагу банкаўскіх устаноў, тэлекамунікацыйных кампаній. Вірус атакаваў і Кабінет міністраў Украіны.

Магутная хакерская атака пачалася з Украіны, а затым адбылася і ў 64 іншых краінах. Эксперты назвалі вінаватым у заражэння ПК праграму M.E. Doc, якую выкарыстоўваюць у бухгалтэрыі.

Пры гэтым, паводле звестак распрацоўшчыкаў славацкага антывіруса ESET, больш за 75% нападаў віруса Petya.A прыпалі на Украіну.

У СБУ заявілі, што мэтай маштабнага хакерскага нападу была дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра наяўнасць звестак, якія пацвярджаюць дачыненне РФ да арганізацыі кібератакі на інфраструктуру краіны ў канцы чэрвеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках