6 траўня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль задумаў новую хітрасць

8
Крэмль задумаў новую хітрасць

Расейцы гатовыя перадаць Украіне хіба што груду металалому з Крыма.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў пра гатоўнасць Масквы перадаць Украіне зброю і вайсковую тэхніку, якую Узброеныя сілы Украіны пакінулі ў Крыме, калі пакідалі акупаваны паўвостраў. Працэс перадачы быў замарожаны неўзабаве пасля незаконнай анэксіі, украінскае войска вярнула толькі невялікую частку тэхнікі, і потым расейскае кіраўніцтва тэму не каментавала.

Чаму Крэмль цяпер вярнуўся да гэтага пытання і ў чым хітрасць кіраўніцтва РФ, «Апострофу» патлумачыў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» і народны дэпутат Дзмітрый Тымчук.

Вясной 2014 года, калі Украіна вяла перамовы з расейцамі, каб вывесці свае войскі з Крыма, пра тое, каб яны перадалі вайсковую тэхніку і ўзбраенне - як караблі ВМС Украіны, так і тэхніку войскаў нашай берагавой аховы - мы падтрымлівалі сувязь з украінскімі афіцэрамі, якія ўдзельнічалі ў перагаворным працэсе. І яны казалі, што расейцы масава і наўмысна выводзяць гэтую тэхніку з ладу, бо тады, мабыць, была ўстаноўка перадаць калі не ўсё, то асноўную частку. Але потым яны перадалі нам мізэрную частку тэхнікі, пасля чаго перамовы проста заглухлі.

А цяпер узнікае пытанне: тры з паловай гады ўся гэтая тэхніка мала таго, што адразу выводзілася з ладу, дык яшчэ і была не на кансервацыі, не на захаванні, а фактычна стаяла пад адкрытым небам - і ў якім яна цяпер стане? Не выключана, што на аднаўленне гэтай тэхнікі нам неабходна будзе выдаткаваць каласальныя сродкі. У гэтым выпадку, баюся, калі расейцы нам усё ж такі гатовыя нешта перадаць, то гаворка ідзе не больш чым пра кучы металалому, якая мае сумнеўную каштоўнасць.

Другое пытанне - чаму менавіта цяпер, праз тры з паловай гады, Пуцін пра гэта ўспомніў? Я асабіста гэта звязваю з тымі пазовамі, якія Украіна цяпер рыхтуе па Крыме. Відавочна, логіка Масквы наступная: ёсць маёмасць украінскага войска, якое засталося ў Крыме, мы яе перадамо, яна нам дарма не трэба; а вось што тычыцца ўсяго астатняга - грамадзянскай інфраструктуры, прамысловых прадпрыемстваў і да таго падобнага, то гэта ўжо ўласнасць крымчан, якія на «рэферэндуме» ў сакавіку 2014 года выказаліся за ўваходжанне ў склад Расеі. Думаю, што логіка толькі такая.

А наша пракуратура цяпер вельмі актыўна працуе па гэтых пазовах па Крыме ў розных судовых інстанцыях. У Мінюсце ў статусе намесніка міністра юстыцыі ёсць упаўнаважаны як раз па зборы доказаў злачынстваў Расеі ў Крыме, на акупаваных тэрыторыях. І збор такіх звестак ідзе даволі актыўна.

Расейцы, несумненна, пра гэта ведаюць. І рэагуюць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках