5 траўня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Перу адбыўся магутны землятрус, які можа прывесці да цунамі

3
У Перу адбыўся магутны землятрус, які можа прывесці да цунамі

Геамагнітная служба ЗША зафіксавала землятрус сілай 7,3 бала.

Геамагнітная служба ЗША зафіксавала землятрус сілай 7,3 бала ў 124 км на паўднёвы-захад ад горада Пукіё ў Перу, піша Metro.

Службовыя асобы ў Перу папярэдзілі, што існуе магчымасць цунамі на тэрыторыі ў радыусе 300 км ад эпіцэнтра землятрусу. Цунамі пагражае ўзбярэжжам Перу і Чылі. Чакаецца, што заходнім узбярэжжам ЗША цунамі не пагражае.

У ПЕРУ МАГЧЫМАЕ ЦУНАМІ Ў РАДЫУСЕ 300 КМ АД ЭПІЦЭНТРА ЗЕМЛЯТРУСУ
ФОТА: ЕРА

Паведамленняў аб ахвярах землятрусу з Перу не паступала, хоць некаторыя будынкі, магчыма, былі пашкоджаныя. Фотаздымкі пашкоджанняў апублікавала ў Twitter карыстальніца Villonse.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках