5 траўня 2024, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць спосабаў схуднець без трэніровак

1
Пяць спосабаў схуднець без трэніровак

Навукоўцы пацвердзілі, што павялічыць энергазатраты арганізма можна і без фізічных практыкаванняў.

Пра гэта піша podrobnosti.ua са спасылкай на The journal of Clinical Investigation.

1. Падтрымлівайце нізкую тэмпературу ў памяшканні

Холад павышае колькасць бурага тлушчу - разнавіднасці тлушчавай тканіны, якая выдаткоўвае энэргію, каб абагрэць арганізм. Навукоўцы высветлілі, што ў дарослых людзей 50-100 г бурага тлушчу павялічваюць энэргетычныя затраты на 150 -300 ккал у дзень.

Даследаванне паказала, што пры наяўнасці бурага тлушчу доўгае знаходжанне (5-8 гадзін) у халодным пакоі значна павялічвае выдатак энэргіі, паскарае ўтылізацыю глюкозы ва ўсім целе і павышае адчувальнасць да інсуліну.

А даследаванне Франчэска Мэты і Пола Лі ўсталявала, што рэгулярны сон у халодным пакоі (19°С) на працягу месяца павялічвае аб'ём бурых тлушчавых клетак на 42%, а іх метабалічную актыўнасць - на 10%.

2. Часцей сядзіце на падлозе

Калі вы глядзіце тэлевізар на падлозе, а не на мяккай канапе ці крэсле, больш цягліц напружваецца, проста каб падтрымліваць цела ў пэўным становішчы. Таксама больш энэргіі траціцца на тое, каб сесці на падлогу і ўстаць з яе.

Акрамя траты калорый, сядзенне на падлозе паляпшае гнуткасць, тонус цягліц і асанку.

Седзячы на падлозе, вы можаце глядзець тэлевізар ці гуляць у відэагульні, размаўляць па тэлефоне, чытаць кнігі, перакусваць або нават абедаць: змушаныя рухі корпуса падчас такой трапезы палепшаць страваванне.

3. Жуйце жуйку

Джэймс Левін і Палета Бокаль з клінікі Маё ўсталявалі, што жаванне жуйкі павялічвае энэргавыдаткі на 11 ккал у гадзіну.

Больш за тое, жвачка дапамагае спажываць менш калорый і пры гэтым адчуваць сябе больш энэргічнымі. Кэтлін Мелансон, прафесар нутрыцыалогіі ў Род-Айлендскім універсітэце, даследавала ўплыў жуйкі без цукру на кантроль вагі. Калі ўдзельнікі даследавання жавалі жвачку на працягу аднае гадзіны раніцай (тры 20-хвілінных адрэзка), яны спажывалі на 67 ккал менш на сняданак і не кампенсавалі іх на працягу дня.

Ацэньваючы свой стан, удзельнікі заяўлялі, што адчуваюць прыліў энэргіі і меншы голад пасля жавання жуйкі.

4. Хадзіце пад дынамічную музыку

Даследаванне італьянскіх навукоўцаў паказала, што пры праслухоўванні энэргічнай музыкі хутчэй павышаецца сардэчны рытм.

Адна група удзельніц круціла педалі на велатрэнажоры пад музыку з тэмпам 150-170 BPM, іншая - пад рытмічную музыку з высокім BPM, а трэцяя - наогул без музыкі. У выніку групы, што трэніраваліся пад энергічную музыку, хутчэй дасягалі аэробнай зоны (50-60% ад максімальнай частаты сардэчных скарачэнняў), а пасля дасягнення парога ў 75% ад максімальнай ЧСС рытмічная музыка дапамагала ім падтрымліваць тэмп і паскарацца.

Калі вы не зладжваеце сабе кардыятрэніровак, то проста хадзіце пад рытмічную музыку, напрыклад, на працу ці ў краму. Так вы будзеце рухацца хутчэй і выдаткуеце больш калорый.

5. Вучыцеся!

Некалькі брытанскіх эксперыментаў паказалі, што рашэнне складаных задач павышае спажыванне глюкозы. У працэсе эксперыменту адна група выконвала простыя дзеянні, такія як націсканне на кнопку, а іншая развязвала матэматычныя задачы.

Ва ўдзельнікаў, якія развязваюць складаныя задачы, узровень глюкозы ўпаў. Гэта значыць, што ў працэсе яны патрацілі больш калорый.

Каб выдаткоўваць больш калорый падчас разумовай актыўнасці, заданне павінна быць складаным і цікавым. Толькі так вы зможаце падтрымліваць высокую ступень канцэнтрацыі.

Добрая навіна ў тым, што чым больш вы трэніруецеся мозг, тым больш калорый ён спажывае. У ходзе даследавання Геральд Ларсан выявіў, што чым вышэйшыя разумовыя здольнасці чалавека, тым больш глюкозы спажывае кара мозгу падчас працы.

Пры гэтым нагадаем, што ніякая разумовая актыўнасць не параўнаецца з фізічнымі практыкаваннямі і простая хатняя трэніроўка спаліць больш калорый, чым самая складаная матэматычная задача.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках