8 траўня 2024, Серада, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Левада-Цэнтр» засакрэціць вынікі сваіх перадвыбарчых апытанняў у РФ

1
«Левада-Цэнтр» засакрэціць вынікі сваіх перадвыбарчых апытанняў у РФ

Арганізацыя прызнаная ў Расеі замежным агентам.

Адна з найбуйнейшых сацыялагічных службаў Расеі "Левада-Цэнтр" не будзе публікаваць звесткі апытанняў аб прэзідэнцкіх выбарах праз тое, што занесеная ў спіс замежных агентаў. Пра гэта паведаміў газеце "Ведомости" дырэктар цэнтра Леў Гудкоў.

Ён растлумачыў, што самі апытанні праводзіцца будуць, але іх вынікі цэнтр перастаў публікаваць пасля старту перадвыбарнай кампаніі. Апошні раз вынікі такіх даследаванняў публікаваліся 13 снежня мінулага года. Адно з іх тычылася прагнознага прыходу выбарцаў, іншае - рэйтынгу кандыдатаў.

Адмова "Левада-Цэнтра" ад публікацыі звестак звязаная з тым, што ў час думскіх выбараў 2016 году арганізацыя была прызнаная замежным агентам. Паводле выбарчага заканадаўства такія арганізацыі не могуць якім-небудзь чынам удзельнічаць у выбарах і рэферэндумах. У адваротным выпадку ім пагражаюць штрафы і нават закрыццё, растлумачыў Гудкоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў на просьбу "Ведомостей" пракаментаваць стаўленне Крамля да адсутнасці на выбарах апытанняў "Левада-Цэнтра", паведаміў толькі, што для аналізу электаральных звестак "выкарыстоўваюцца звесткі існых цэнтраў".

Крыніца газеты, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта, удакладніла, што апытанні падчас выбараў для АП робяць ФОМ і УЦДГМ. Выданне адзначае, што часам разыходжанні паміж УЦДГМ і "Левада-Цэнтрам" бываюць вельмі прыкметнымі.

Закон аб замежных агентах прыняты ў Расеі ў 2012 годзе і ўвайшоў у дзеянне ў лістападзе таго ж года. Паводле яго замежным агентам могуць прызнаць любую некамерцыйную арганізацыю, якая атрымлівае грошы з-за мяжы і пры гэтым займаецца палітычнай дзейнасцю.

"Левада-Цэнтр" трапіў у спіс замежных агентаў у верасні 2016 года фармальна праз тое, што ён атрымлівае сродкі на даследаванні з-за мяжы. Прызнанне арганізацыі замежным агентам рушыла следам, як пісаў РБК, пасля пазапланавай праверкі яе дакументаў, якую арганізавалі паводле заявы руху "Антымайдан", і выказванняў Гудкова аб "мафіёзнай ўладзе" ў Расеі. У сакавіку 2017 года Масгарсуд прызнаў пастанову Мінюста законнай.

Увосень 2017 года ў Расеі былі прынятыя дадатковыя папраўкі, якія дазваляюць прызнаваць замежнымі агентамі СМІ, якія фінансуюцца з-за мяжы.

12 студзеня 2018 года дэпутаты Дзярждумы ўхвалілі ў першым чытанні папраўкі, якія дазваляюць прызнаваць замежнымі агентамі фізічных асоб (блогераў) і абавязваюць усіх, хто перадрукоўваў іх матэрыялы, адпаведным чынам іх маркаваць, а таксама даюць права Раскамнагляду блакаваць публікацыі ў выпадку парушэння закона.

Выбары прэзідэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках