26 красавiка 2024, Пятніца, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастанова аднагалосная

17
Пастанова аднагалосная

Апазіцыя прыняла першую супольную пастанову аб святкаванні 100-годдзя БНР.

«Аргкамітэт святкавання 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову аб правядзенні 25 сакавіка ў Менску святочнага шэсця з нагоды гэтай выбітнай даты ў гісторыі Беларусі. Шэсце прызначаная на 25 сакавіка. Збор а 14.00 на плошчы Якуба Коласа, адкуль удзельнікі свята адправяцца праспектам Незалежнасці да плошчы Свабоды.

У Менгарвыканкам будзе пададзеная адпаведная заяўка.

Пасяджэнне было пашыраным, у ім узялі ўдзел кіраўнікі практычна ўсіх дэмакратычных партый і арганізацый. Пастанова наконт святочнага шэсця прынятая аднагалосна - і гэта першая супольная пастанова пасля доўгага перыяду спрэчак і ўзаемных абвінавачванняў, што дае надзею на кансалідацыю беларускага дэмакратычнага руху.

Аргкамітэт прыняў таксама зварот да кіраўніцтва краіны з тым, каб дзень 25 сакавіка, у які была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка, стаў святочным. Усенародным, нацыянальным святам», - напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт і палітык Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку».

Нагадаем, 15 студзеня дэмакратычныя сілы дамовіліся аб супольным святкаванні стагоддзя БНР. Удзельнікамі пасяджэння была прынятая пастанова аб правядзенні масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску. Аднагалосна пастанавілі, што акцыя павінна прайсці менавіта ў гэты дзень. Святкаванне Дня Волі пачнецца на плошчы Якуба Коласа а 14.00. Пасля гэтага запланаванае правядзенне шэсця на праезнай частцы праспекта Незалежнасці да плошчы Свабоды.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках