11 траўня 2024, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская гімнастка Любоў Чаркашына стала мамай

Беларуская гімнастка Любоў Чаркашына стала мамай
Любоў Чаркашына

Бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 года нарадзіла дачку.

Вядомая беларуская гімнастка Любоў Чаркашына нарадзіла дачку, паведамляюць Міністэрства спорту і турызму і БФСТ «Дынама».

Бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў 2012 года, а цяпер старшая трэнерка нацыянальнай каманды Беларусі ў мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына стала мамай.

Дзяўчынка вагой 4 кг і ростам 56 см нарадзілася 16 студзеня. Малую назвалі Верай.

У Instagram спартоўкі ўжо шмат віншаванняў з папаўненнем у сям'і.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках