11 траўня 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Каталоніі ўзначаліў прыхільнік незалежнасці

Парламент Каталоніі ўзначаліў прыхільнік незалежнасці
РАЖЭ ТОРЭНТ
ФОТА: AFP/GETTY IMAGES

Новы рэгіянальны парламент Каталоніі абраў сваім спікерам Ражэ Торэнта.

Падчас устаноўчага пасяджэння ў сераду, 17 студзеня, за кандыдатуру чальца Левай рэспубліканскай партыі Каталоніі Ражэ Торэнта прагаласавалі 65 дэпутатаў з 135, піша «Нямецкая хваля».

Да канца студзеня парламент у Барсэлоне павінен таксама абраць кіраўніка рэгіянальнай адміністрацыі. На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Каталоніі 21 снежня лагер прыхільнікаў ідэі незалежнасці рэгіёна на чале з экс-кіраўніком каталонскай адміністрацыі Карлесам Пучдэмонам зноў атрымаў абсалютную большасць. Таму Пучдэмон павінен быць зноў абраны на пасаду кіраўніка рэгіёну. Ён, аднак, хаваецца ў Бэльгіі, пры вяртанні ў Гішпанію яму пагражае арышт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках