26 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Гэта суцэльны вэрхал!

4
Леанід Кулакоў: Гэта суцэльны вэрхал!
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ

Актывісты змагаюцца з беззаконнем чыноўнікаў.

Актывісты апазіцыйных партый і рухаў, якія зазналі адміністрацыйны пераслед і аштрафаваныя за ўдзел у акцыях пратэсту, скардзяцца на дзеянні супрацоўнікаў управы прымусовага выканання - судовых выканаўцаў.

Пасля вынясення пастаноў аб адміністрацыйным пакаранні ў выглядзе штрафу, не чакаючы нават пацверджання аб аплаце, яны проста пачынаюць даслоўна тэрарызаваць грамадзян.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў распавёў праваабаронцам, што судовыя выканаўцы некалькі разоў прыходзілі да яго дадому, калі ён знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. Ён кажа пра тое, што паводле загаду, выдадзенага судовым выканаўцам А. Касцюком 8 студзеня 2018 года, аператарам «МТС», «Велком» і «Бест» забаронена выконваць абавязанні паводле дамоў аб выкананні паслуг электрасувязі.

Акрамя гэтага, чарговым разам, быў накладзены на арышт на ягоны аўтамабіль, а самога завінавачанага загадана «прымусова прывесці». І гэта пры тым, што сам Кулакоў хадзіў да судовага выканаўцы, якога не было ў той час на працоўным месцы, звяртаўся ў суд Першамайскага раёна, які вынес пастанову аб пакаранні яго штрафам, каб даць ім копію аб аплаце штрафу. Але копію аплатнага дакумента пад увагу ніхто не прыняў.

«Самае дзіўнае ў гэтай гісторыі, - кажа Кулакоў, - што штраф я аплаціў своечасова, 19 кастрычніка, а дакумент аб аплаце адправіў поштай на адрас канцылярыі суда Першамайскага раёна Менска, дзе квітанцыю дагэтуль не могуць знайсці. Гэта поўны вэрхал!»

Каб нейкім чынам спыніць гэтае беззаконне чыноўнікаў Леанід Кулакоў накіраваў скаргу на адрас начальніка ўправы прымусовага выканання ўпраўлення юстыцыі Менгарвыканкама, у якой просіць правесці праверку агучаных фактаў і прыцягнуць вінаватых асоб да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці за незаконнае парушэнне права ўласнасці на аўтамабіль і забарону на карыстанне паслугамі электрасувязі.

У такой сітуацыі апынулася і кінарэжысёрка Вольга Нікалайчык, калі вярнулася дадому з доўгай паездкі ва Украіну. Высветлілася, што падчас ейнай адсутнасці судовыя выканаўцы вынеслі прадпісанне аб забароне аператарам сувязі МТС і Velcom выконваць паслугі мабільнай сувязі і званкі ёй былі заблакаваныя. Вольга Нікалайчык яшчэ ўвосень выплаціла ўсе запазычанасці ў штрафах і не можа зразумець логіку дзеянняў судовых выканаўцаў, акрамя як назваўшы яе ціскам уладаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках