11 траўня 2024, Субота, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лідай вясковец на Новы год надумаў пазбавіцца ад тэлевізара

16
Пад Лідай вясковец на Новы год надумаў пазбавіцца ад тэлевізара
АРХІЎНАЕ ФОТА BYMEDIA

«Зомбі-скрыня» была скінутая на прыпаркаваныя аўтамабілі.

Супрацоўнікамі Лідскага РАУС выяўленая асоба мужчыны, які падазраецца ў пашкоджанні аўтамабіляў «Volkswagen Golf» і «Volkswagen Jetta». 9 студзеня ўладальнікі аўтамабіляў звярнуліся з заявай у органы ўнутраных спраў і паведамілі пра злачынства. На месцы праваахоўнікі выявілі, што на машыны былі скінутыя тэлевізар, вазоны, а таксама фрагменты мэблі, паведамляе s13.ru.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у поле зроку супрацоўнікаў трапіў беспрацоўны жыхар вёскі Вавёрка Лідскага раёну 1972 года нараджэння. Як высветлілася, мужчына распіваў спіртное ўвечары 1 студзеня. У нейкі момант кроў закіпела, і грамадзянін надумаў пазбавіцца ад лішніх рэчаў. Праўда, зрабіў ён гэта не стандартным спосабам, а выкінуў у акно, распавялі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Як вынік была пашкоджаная чужая маёмасць. У дачыненні да зламысніка была распачатая крымінальная справа паводле часткі першага артыкула 339 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - «Хуліганства». Мужчыну пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках