11 траўня 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак абвянчаў на борце самалёта сцюардэсу і бортправадніка

7
Папа Францішак абвянчаў на борце самалёта сцюардэсу і бортправадніка
ФОТА: REUTERS

Вянчанне адбылося падчас пералёту пантыфіка з Чылі ў Перу.

Папа Францішак абвянчаў на борце самалёта сцюардэсу і бортправадніка. Адбылося гэта падчас пералёту пантыфіка з Чылі ў Перу.

Як інфармуе Reuters, гэтая цырымонія падчас лацінаамерыканскай паездкі Папы Рымскага не планавалася.

Падчас двухгадзіннага палёту ён даведаўся, што 39-гадовая Паола і 41-гадовы Карла выхоўваюць дваіх дзяцей, яны зарэгістравалі шлюб у мэрыі, але не абвянчаліся - землятрус разбурыў іх храм. Пачуўшы гэтую гісторыю, пантыфік сам прапанаваў сцюардэсе і бортправадніку абвянчацца.

ФОТА: REUTERS
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках