8 траўня 2024, Серада, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс-98» едзе ў тур па Еўропе

2
«Ляпіс-98» едзе ў тур па Еўропе
СЯРГЕЙ МІХАЛОК

Гурт Сяргея Міхалка выступіць у Польшчы і Нямеччыне.

23 лютага «Ляпіс-98» пачне еўрапейскі тур канцэртам у польскім Вроцлаве, паведамляе «Белсат».

24 лютага гурт выступіць у Познані, 25-га - у Варшаве.

28 лютага «Ляпісы» зайграюць у Бэрліне, 1 сакавіка - у Гамбургу.

«Ляпіс-98» - новы праект Сяргея Міхалка, які паўстаў у 2016 годзе.

У гурт, апроч Міхалка, увайшлі музыкі арыгінальнага складу «Ляпіса Трубяцкога» – гітарыст Павел Траццяк, бас-гітарыст Дзяніс Стурчанка, бубнач Дзяніс Шураў і духавікі Іван Галушка ды Уладзіслаў Сянкевіч.

Сёння Сяргей Міхалок адзначае Дзень нараджэння. Яму споўнілася 46 гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках