11 траўня 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сутычка сабакі і кракадзіла трапіла на відэа

5
Сутычка сабакі і кракадзіла трапіла на відэа

У сеціве з'явілася відэа, на якім сабака адважыўся ўступіць у бойку з 3,5-метровым кракадзілам.

Кадры двубою апублікаваў на YouTube карыстальнік ViralHog.

Як тлумачыць аўтар роліка, інцыдэнт адбыўся 23 снежня 2017 года на выспе Гот у Аўстраліі.

Паводле ягоных слоў, ён прыехаў у госці да Кінгу Каю - свайго знаёмца і ўладальніку выспы, у якога ёсць тэр'ер і кракадзіл на мянушцы Кейсі, які жыве ў рацэ.

Калі гаспадар выспы разам з сабакам выйшаў на шпацыр, ён паклікаў кракадзіла па імені. Кейсі выпаўз ім насустрач і з'еў жывое кураня.

Са слоў аўтара відэа, пасля гэтага сабака, магчыма, падумаў, што яго гаспадару пагражае небяспека, і напаў на рэптылію, укусіўшы яе за хвост. Кракадзіл спалохаўся і папоўз назад у вадаём.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках