7 траўня 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу заблакавала імпічмент Трампа

1
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу заблакавала імпічмент Трампа

Кангрэсмэны не падтрымалі ініцыятыву пачаць працэдуру імпічменту прэзідэнта ЗША.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адмовілася падтрымліваць ініцыятыву дэмакрата Эла Грына аб запуску працэдуры імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе AP.

За выступілі 66 кангрэсмэнаў, астатнія 355 - супраць.

Прычынай ініцыятывы Грына сталі словы Трампа аб краінах трэцяга свету, як пра «смярдзючыя дзіры». Кангрэсмэн аргументаваў неабходнасць імпічменту тым, што прэзідэнт распальвае нянавісць.

Эл Грын у снежні 2017 года таксама спрабаваў пачаць працэдуру імпічменту Трампа, але і тады ягоная спроба была няўдалай.

Раней Грын сказаў, што паставіць на галасаванне пытанне аб імпічменце, бо «размовы ў Кангрэсе каштуюць танна, лічыцца толькі тое, як мы галасуем».

11 студзеня Трамп на сустрэчы з кангрэсмэнамі абразліва выказаўся пра краіны трэцяга свету, а менавіта пра Гаіці і дзяржавы Афрыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках