10 траўня 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» перамагло рыжскіх аднаклубнікаў у матчы на адкрытым паветры

Менскае «Дынама» перамагло рыжскіх аднаклубнікаў у матчы на адкрытым паветры
ФОТА: TUT.BY

«Зубры» захавалі шанцы на выхад у плэй-оф.

Менскае «Дынама» перамагло ў сталіцы Латвіі рыжскіх аднаклубнікаў з лікам 3:2 (0:1, 2:1, 1:0). Матч другі раз у гісторыі Кантынентальнай хакейнай лігі праходзіў на адкрытым паветры, піша tut.by.

На тэрыторыі стадыёна сярэдняй школы былі размешчаныя трыбуны, разам больш за 8000 чалавек. Гульня праходзіла пры камфортнай для гульцоў тэмпературы - мінус 2 градусы. Зрэшты, хакеісты ўсё адно выкарыстоўвалі сродкі абароны: маскі і мазі для абароны вачэй. А галкіпер менчукоў Юнас Энрот выйшаў на лёд у шапцы над шаломам.

ФОТА: TUT.BY

Матч больш упэўнена пачалі матываваныя перамагчы дома жыхары Рыгі. Яны дамінавалі ў першым перыядзе, што прывяло да голу Брэндана Макмілана на 13-й хвіліне.

А ў сярэдзіне другога перыяду Рыхардс Букартс павялічыў перавагу гаспадароў, даслаўшы шайбу у блізкі кут брамы Юнаса Энрота.

ФОТА: TUT.BY

Зрэшты, «зубры» не здаліся і змаглі выратаваць матч. Цягам хвіліны спачатку Джасцін Фантэйн закінуў у большасці, а потым Дзяніс Осіпаў закінуў першую шайбу ў складзе «Дынама».

ФОТА: TUT.BY

Трэці перыяд праходзіў у роўнай барацьбе, здавалася, лёс гульні будзе вызначацца ў овертайме ці па булітах, але за чатыры хвіліны да сірэны Джэк Скіле падкарэктаваў шайбу пасля далёкага кідка Уладзіміра Дзянісава - 2:3.

ФОТА: TUT.BY

На апошняй хвіліне трэнерскі штаб гаспадароў змяніў брамніка на шостага палявога гульца, але «зубры» не далі спаборніку шанцаў зраўняць лік.

«Дынама-Мінск»: Энрот (Карнавухаў); Граньяні - Дзянісаў (К), Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў (А) - Восіпаў, Паўловіч (А) - Кавыршын - Сцяпанаў; Хенкель - Лісавец, Кітараў - Волкаў - Дрозд; Буйніцкі - Шаранговіч - Лінгле; Знахарэнка, Карабань.

Гэтая перамога дазволіла «Дынама» застацца ў барацьбе за плэй-оф. Адставанне ад першай васьмёркі за чатыры туры да канца рэгулярнага сезону складае 10 балаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках