5 траўня 2024, Нядзеля, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Бэрлін выступае за новыя санкцыі супраць Тэгерана

Der Spiegel: Бэрлін выступае за новыя санкцыі супраць Тэгерана

Гэты крок закліканы ўтрымаць Трампа ад скасавання ядзернага пагаднення.

Нямеччына актыўна выступае за ўвядзенне новых санкцый супраць Ірана, піша ў суботу, 20 студзеня, часопіс Der Spiegel, спасылаючыся на крыніцы ў брусэльскіх дыпламатычных колах. Такім чынам Бэрлін выказвае заклапочанасць, што Тэгеран дэстабілізуе сітуацыю ў рэгіёне, між іншым падтрымкай паўстанцаў у Емене, удзелам Ірана ў сірыйскім канфлікце і дзеяннямі шыіцкай групоўкі «Хезбалах», паведамляе DW.

З дапамогай увядзення дадатковых санкцый Нямеччына, Вялікабрытанія і Францыя пасылаюць сігнал Вашынгтону пра тое, што яны не застаюцца абыякавымі да крытыкі іранскага рэжыму з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Адначасова Бэрлін спрабуе ўтрымаць амерыканскага прэзідэнта ад скасавання пагаднення аб ядзернай праграме Ірана, якое Трамп неаднаразова называў «найгоршай угодай у гісторыі».

У сярэдзіне студзеня пракуратура Нямеччыны ў некалькіх нямецкіх гарадах правяла ператрусы ў кватэрах і офісах дзесяці падазраваных у шпіянажы іранцаў. Іранскія агенты сачылі за габрэйскімі аб'ектамі на тэрыторыі Нямеччыны, каб, як мяркуюць следчыя органы, падрыхтаваць напад на іх у выпадку вайсковага канфлікту ў Персідскім заліве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках