29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія Боні і Клайд: маладая пара напала на таксіста

4
Віцебскія Боні і Клайд: маладая пара напала на таксіста

19 студзеня пад Віцебскам на таксіста з нажом напалі пасажыры.

Дзяўчыну і хлопца кіроўца таксоўкі, які працаваў у новай прафесіі ўсяго другі дзень, падабраў увечары ля чыгуначнага вакзалу. Кліенты папрасілі адвезці іх у Вярхоўе. Калі таксоўка прыехала ў канчатковы пункт маршруту, мужчына дастаў нож і запатрабаваў прыбытак. Ён нанёс таксісту рэзаныя раны шыі і перадплечча, паведамілі vitebsk.cc у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Кіроўца здолеў выскачыць з аўтамабіля, пасля чаго нападнікі схаваліся на захопленай таксоўцы. А 22:45 пацярпелы паведаміў аб разбойным нападзе ў міліцыю і сваім калегам. У Віцебску і шасці найбліжэйшых раёнах абвясцілі план «Перахоп».

Аднак віцебскіх Боні і Клайда першымі знайшлі таксісты, ім дапамог аўтамабіліст, які падабраў параненага кіроўцу на дарозе. Заглухлы аўтамабіль пацярпелага знайшлі каля вёскі Трэгубцаў, а ў канаве непадалёк хавалася парачка. Таксісты схапілі іх і пазней перадалі міліцыянтам.

Праваахоўныя органы выясветлілі, што разбойны напад на таксіста ўчынілі 25-гадовы беспрацоўны мужчына і ягоная 22-гадовая сужыцелька, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Хлопец і дзяўчына затрыманыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках