11 траўня 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць прыватныя дамы, якія прэтэндуюць на званне найлепшага будынка года

10
Як выглядаюць прыватныя дамы, якія прэтэндуюць на званне найлепшага будынка года

У намінацыі «Найлепшы рэлігійны будынак» будзе змагацца беларуская царква ў Лондане.

Штогод адзін з самых наведвальных і ўплывовых сайтаў у галіне архітэктуры праводзіць конкурс на найлепшыя будынка года. Ужо дзявяты год запар партал збірае неверагодныя архітэктурныя праекты ва ўсім свеце і прапануе чытачам прагаласаваць за самыя годныя. На гэты раз за ганаровае званне будуць змагацца архітэктары з усяго свету, працы якіх разбітыя на пятнаццаць намінацый. Адна з іх - прыватныя дамы, піша «Онлайнер».

Галасаванне за найлепшыя працы пачалося сёння і працягнецца да 31 студзеня. Пасля заканчэння онлайн-галасавання стануць вядомыя пятнаццаць пераможцаў. Летась за прэстыжнае званне змагалася блізу 3000 праектаў, за якія свае галасы аддалі больш за 75 000 інтэрнэт-карыстальнікаў. Сёлета спіс удзельнікаў пашырыўся да 3500 праектаў.

У 2018-м беларусам таксама варта ганарыцца: у намінацыі «Найлепшы рэлігійны будынак» будзе змагацца беларуская царква, пабудаваная ў Лондане. Прагаласаваць за яе можна тут.

Што ж тычыцца прыватнага домабудавання, то ў спісе прэтэндэнтаў было адразу 60 дамоў. Беларускіх сярод іх, на жаль, няма, але паглядзець дакладна ёсць на што. З поўным спісам намінаваных праектаў можна азнаёміцца на сайце archdaily.com.

House 24/ Park + Associates (Сінгапур)

House in the Outskirts of Brussels / SAMYN and PARTNERS (Бельгія)

The Rock / Atelier Général (Канада)

Maison sur le Lac / ACDF Architecture (Канада)

The House by the Trees / MODO Designs (Індыя)

Residence in Crete / Tense Architecture Network (Грэцыя)

MeMo House / BAM! arquitectura (Аргенціна)

Alto San Francisco House / CAW Arquitectos (Чылі)

Green Houses - Strijp R / Eek en Dekkers (Нідэрланды)

Country House / zaa (Італія)

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках