5 траўня 2024, Нядзеля, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі прызавых грошай атрымаюць беларускія алімпійцы?

16
Колькі прызавых грошай атрымаюць беларускія алімпійцы?

Намеснік міністра спорту і турызму распавёў пра тое, якія прэміяльныя атрымаюць прызёры Гульняў у Пхенчхане.

Намеснік міністра спорту і турызму і шэф беларускай місіі на Алімпіядзе ў Пхенчхане Аляксандр Барауля распавёў пра тое, якія прэміяльныя атрымаюць прызёры Гульняў-2018, піша by.tribuna.com

«Яны вызначаныя ўжо даўно. За залаты медаль спартовец атрымае 150 тысяч даляраў, за срэбра - 75, за бронзу - 50. Сумы вельмі вялікія. Дзяржава спартоўцаў не крыўдзіць ні да Алімпіяды, ні падчас, ні пасля. Але матэрыяльны стымул, якім бы важным ён ні здаваўся, як мне думаецца, не павінен быць першаасновай і стрэмкай сядзець у галаве. Перамогі нараджаюцца дзякуючы чамусьці значна большаму, чым проста фінансавы разлік і жаданне зарабіць. Гэта ні для каго, я думаю, не сакрэт», - сказаў Барауля.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках