6 траўня 2024, панядзелак, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка ад Лукашэнкі: уляляшчыў грошы, а потым думай

26
Эканоміка ад Лукашэнкі: уляляшчыў грошы, а потым думай

«Законы», якія рэгулююць беларускую эканоміку - абсалютна мінулае стагоддзе.

Калі ў цябе толькі адная валізка без ручкі, то яе яшчэ неяк можна несці, абхапіўшы рукамі. А вось што рабіць, калі ў цябе такіх валізак мінімум дзве? Былы памочнік кіраўніка Беларусі ў эканамічных пытаннях, а цяпер амбасадар у Кітаі Кірыл Руды прапанаваў адказаць на інвестыцыйны голад у айчыннай эканоміцы... стаўкай на крыптавалюты. Даслоўна - у атамных маштабах, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

«Ва ўмовах чаканага лішку электраэнэргіі пасля ўвядзення АЭС буйныя майнеры маглі б загрузіць беларускую АЭС», - упэўнены Руды.

Ідэя не новая

Пасля таго, як суседнія краіны адмовіліся купляць Астравецкую электраэнэргію, улады загаварылі, то пра абавязковую электрафікацыю айчыннай гаспадаркі, то пра народныя электрамабілі. А інтэрнэт проста расквітнеў мемамі і жартамі пра тое, куды напраўду можна падзець непатрэбную электраэнэргію з будучай АЭС - майніць біткойны!

«Сітуацыя з электраэнэргіяй і з атамнай электрастанцыяй - гэта класічны выпадак, які ярка дэманструе, што ў нашай краіне вельмі небяспечна жартаваць. Бо часам хтосьці пажартуе, а потым гэтыя жарты ператвараюцца ў рэальнасць», - кажа фінансавы аналітык Вадзім Ёсуб.

Кансультант у аўтаматызацыі буйнога бізнэсу Мікалай Маслоўскі дадае: пакуль агулам эканоміка ў краіне дзейнічае паводле прынцыпу «ўляляшчыў грошы, нешта там зрабіў, а потым толькі думай, як гэта прадаць» - ніякія новыя тэхналогіі банальна не дзейнічаюць. І законы, якія рэгулююць беларускую эканоміку, - абсалютна мінулае стагоддзе.

Зрэшты, а якія яшчэ перспектывы могуць быць у валізкі без ручкі?

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках