6 траўня 2024, панядзелак, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск будзе працаваць на Tesla без заробку 10 гадоў

4
Ілон Маск будзе працаваць на Tesla без заробку 10 гадоў
Ілон Маск

Аднак ён будзе атрымліваць узнагароды пры выкананні этапаў 10-гадовага плана.

Днямі кампанія Tesla агучыла звесткі пра змены што тычацца заробку генеральнага дырэктара гэтай арганізацыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Новая сістэма прадугледжвае, што Маск не будзе атрымліваць плату ў агульнапрынятым сэнсе, але будзе ўзнагароджаны, калі дасягне пэўных паказчыкаў у працы.

Новая сістэма прапануе дырэктару па адным адсотку акцыі Tesla за дасягненне кожнай з мэтаў дзесяцігадовага плана.

Да прыкладу, першая мэта пазначаная як $100 мільярдная капіталізацыя кампаніі. Цяпер гэты паказчык налічвае $65 мільярдаў. Кожны наступны этап прадугледжвае дасягненне чарговых $50 мільярдаў, а галоўная мэта дзесяцігоддзя падняць гэты паказчык да $650 мільярдаў.

Калі ж гендырэктар не будзе спраўляцца з пастаўленымі задачамі, то застанецца без узнагароды за сваю працу. Акрамя таго, ён абавязаны заставацца кіраўніком кампаніі. У лютым акцыянеры кампаніі прагаласуюць за ўкараненне новай сістэмы або супраць яе.

Каб ніяк не ўплываць на прыняцце пастановы, Ілона Маска і ягонага брата Кімбала Маска адхілілі ад галасавання. Акрамя таго, новы падыход да ўзнагароджання кіраўніка быў распрацаваны не імі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках